Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнік Саша Філіпенка паведаміў пра ператрус у яго дома ў Беларусі, бацьку забралі


Саша Філіпенка, 2023
Саша Філіпенка, 2023

Сам Філіпенка зьвязвае рэпрэсіі супраць родных са сваёй палітычнай пазыцыяй.

«У мяне дома ператрус. Сем чалавек з аўтаматамі. Бацьку забралі. Маці сказалі: „Скажыце дзякуй сыну“. Відавочна, што ціснуць на мяне і жадаюць, каб я перастаў выказвацца ў эўрапейскай прэсе», — напісаў Саша Філіпенка ў Фэйсбуку.

39-гадовы Саша Філіпенка — вядомы беларускі расейскамоўны пісьменьнік, родам зь Менску, жыве ў эміграцыі, ляўрэат літаратурных прэмій, аўтар раманаў «Чырвоны крыж», «Цкаваньне», «Былы сын», «Задумы», «Вяртаньне ў Астрог», «Крэмулятар», апавяданьняў і п'ес. Ягоныя творы перакладзеныя на больш за 10 моваў.

Ён быў удзельнікам многіх жнівеньскіх пратэставых акцыяў у Менску, таксама ён асудзіў паўнамаштабнае ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG