Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан дазволіў транссэксуалам прымаць хрост, быць сьведкамі на вясельлі і хроснымі бацькамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Транссэксуалы могуць прымаць хрост нароўні зь вернікамі-цысгендэрамі. Пра тое, што для гэтага няма ніякіх перашкод, гаворыцца ў тлумачэньні дыкастэрыі Дактрыны веры, паведамляе 9 лістапада італьянскае агенцтва ANSA.

Таксама транссэксуалы могуць выступаць сьведкамі падчас вясельля і быць хроснымі бацькамі. Выключэньне складаюць сытуацыі, у якіх ёсьць рызыка выклікаць публічны скандал або дэзарыентацыю вернікаў.

Удакладненьні дыкастэрыі дактрыны веры былі прадстаўленыя ў адказ на пытаньні адносна ўдзелу прадстаўнікоў ЛГБТК у таінстве хросту і сужэнства, якія летам накіраваў у Ватыкан біскуп Бразыліі Хасэ Нэгры. Адказы падпісалі старшыня дыкастэрыі кардынал Віктар Мануэль Фэрнандэс і папа Францішак.

Але кардынал і папа далі недастаткова адназначны адказ на пытаньне, ці можа гомасэксуальная пара хрысьціць сваё дзіця, у тым ліку зачатае ў выніку сурагатнага мацярынства. Гэта, гаворыцца ў адказе, магчыма толькі ў выпадку «абгрунтаванай надзеі на тое, што дзіця атрымае адукацыю ў каталіцкім веравызнаньні».

У кастрычніку ў Ватыкане сабраўся Сьвяты Сынод, які абмеркаваў пытаньні, зьвязаныя з становішчам жанчын у царкве і стаўленьнем царквы да ЛГБТ-супольнасьці. Аналітыкі меркавалі, што па яго выніках, нягледзячы на супраціў кансэрватараў, могуць быць прынятыя «рэвалюцыйныя» рашэньні аб інклюзіўнасьці царквы. Чакаецца, што выніковыя дакумэнты будуць сфармаваныя і апублікаваныя не раней за 2025 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG