Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павел Латушка назваў колькасьць ахвяр злачынстваў супраць чалавечнасьці ў Беларусі з 2020 году — 136 тысяч


Павел Латушка на Эстонска-беларускай канфэрэнцыі ў Таліне, 10 лістапада 2023 году.
Павел Латушка на Эстонска-беларускай канфэрэнцыі ў Таліне, 10 лістапада 2023 году.

Намесьнік і кіраўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік НАУ Павел Латушка ўзяў удзел у панэлі інаўгурацыі Эстонска-беларускай канфэрэнцыі ў Таліне.

На адкрыцьці мерапрыемства Павел Латушка, паводле прэсавай службы НАУ, заявіў, што дэмакратыя, на яго думку, пачынаецца з адказнасьці. 2020 год, паводле Латушкі, даў магчымасьць беларусам узяць адказнасьць за свой цывілізацыйны выбар, 2020 год — дасягненьне беларускага народу.

«Супраць беларусаў была ўжытая сіла, але беларусы не адказалі на гэта гвалтам. Мы, беларусы, узялі адказнасьць за цывілізаваны выбар. Мы адказныя і сёньня, не перакладаем гэтую адказнасьць на іншых. Але ці ўзяў дэмакратычны сьвет адказнасьць за Беларусь? На жаль, не», — сказаў Латушка.

Павел Латушка лічыць, што пакуль Аляксандар Лукашэнка, якога ён назваў «ваенным злачынцам, чалавекам, адказным за злачынствы супраць чалавечнасьці», ня будзе стаяць пад пагрозай адказнасьці, дэмакратыя ў Беларусі не пераможа.

У выступе Паўла Латушкі прагучала лічба, якою ён ацэньвае колькасьць беларусаў, якія ў Беларусі сталі ахвярамі злачынстваў супраць чалавечнасьці:

«Злачынствы супраць украінскіх дзяцей, ваенныя злачынствы, 136 тысяч ахвяраў злачынстваў супраць чалавечнасьці ў пэрыяд з траўня 2020 па травень 2023 году — матэрыялы перадаюцца ў Міжнародны крымінальны суд. Справы ў нацыянальных юрысдыкцыях па фактах гвалту ў адносінах да беларусаў. Што перашкаджае прыцягненьню да адказнасьці? На мой погляд як юрыста — нічога. Патрэбна палітычная воля. Зрабіце адзін крок. І гэта тэст. Тэст на дэмакратыю. Тэст, які праходзіць ня толькі беларускі народ, але і Эўрапейскі Зьвяз».

Таксама Павел Латушка сказаў, што «дэмакратыя не пераможа, пакуль не наступіць адказнасьць».

А адкрыла канфэрэнцыю дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. Гэта адбылося дыстанцыйна — самалёт, якім дэлегацыя накіроўвалася ў Талін, зламаўся.

  • Першая Эстонска-беларуская канфэрэнцыя сабрала каля 250 удзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў АПК, Каардынацыйнай рады, беларускіх мэдыя, праваабаронцаў, актывістаў, а таксама прадстаўнікоў ураду Эстоніі, экспэртаў, увесь дыпляматычны корпус у Таліне. Канфэрэнцыя арганізаваная эстонскім Міністэрствам замежных спраў разам з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
  • Мэта канфэрэнцыі — абмеркаваць эстонска-беларускія адносіны, стратэгію што да Беларусі, спосабы падтрымкі рэпрэсаваных і палітвязьняў, шляхі прыцягненьня рэжыму Лукашэнкі да адказнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG