Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы ў справе супраць Ціханоўскай і былы міліцэйскі начальнік сталі адвакатамі


Будынак Сьледчага камітэту ў Менску. Ілюстрацыйнае фота
Будынак Сьледчага камітэту ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

Два высокапастаўленыя сілавікі Міхаіл Мігура і Сяргей Кукса сталі адвакатамі.

Пра гэта паведамляе партал reform.by са спасылкай на ініцыятыву «Права на абарону».

Кукса атрымаў ліцэнзію 27 кастрычніка. Ён прыняты ў юрыдычную кансультацыю Цэнтральнага раёну Менску. Кукса быў сьледчым, адным з кіраўнікоў расьсьледаваньня крымінальных спраў у дачыненьні да Сьвятланы Ціханоўскай, Максіма Знака і Марыі Калесьнікавай і іншых палітвязьняў.

«Пры гэтым ён як сам непасрэдна праводзіў сьледчыя дзеяньні з удзелам палітычных зьняволеных, так і даручаў правядзеньне асобных сьледчых дзеяньняў падпарадкаваным сьледчым. Ён непасрэдна складаў і падпісваў пастановы аб правядзеньні апэратыўна-вышуковых, сьледчых і працэсуальных дзеяньняў па крымінальных справах», — паведамляе «Право имеют».

Мігура атрымаў адвакацкую ліцэнзію 26 ліпеня, прыняты ў юрыдычную кансультацыю Стаўпецкага раёну. Ён быў першым намесьнікам начальніка аддзелу ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі Стаўпецкага РАУС Менскай вобласьці. Юрыдычная кансультацыя раёну доўгі час заставалася без адвакатаў, пасьля таго як у сьнежні 2022 году ўсе тры адвакаты не прайшлі пераатэстацыю.

  • Сыстэматычны ціск на адвакатуру пачаўся пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Інстытут заканадаўства фактычна страціў незалежны ад дзяржавы статус: з 2021 году адвакаты могуць працаваць толькі пры юрыдычных кансультацыях, загадчыкі якіх прызначаюцца па ўзгадненьні зь міністэрствам. У 2022 годзе паўнамоцтвы загадчыкаў пашырылі.
  • Супраць шэрагу адвакатаў былі заведзеныя крымінальныя справы з палітычных матываў, іх асудзілі, асобных зь іх прызналі палітвязьнямі. Іншыя пад пагрозай перасьледу былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
  • Раней Лукашэнка заявіў, што адвакатура павінна «знаходзіцца пад кантролем» і «дзейнічаць паводле закону, а ня нейкіх прыдуманых нормаў — свабоды слова і іншых свабод».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG