У Расеі прасоўваюць ідэалёгію «рускага сьвету», уплываючы на дзяржавы, у якіх жывуць выхадцы з Расеі або размаўляюць па-расейску.
Пракуроры праверылі арганізацыю харчаваньня ў дзіцячых садках і школах Гомельскай вобласьці і знайшлі шматлікія парушэньні.
Алена Гергель, жонка беларуса Васіля Парфянкова, які загінуў два гады таму ва Ўкраіне, пайшла на службу ў войска.
Перад гэтым украінскія вайскоўцы нанесьлі ўдары па трох ракетных дывізіёнах Расеі — у раёне Джанкою, у Еўпаторыі і Чарнаморскім.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
112-я Міжнародная канфэрэнцыя працы, якая праходзіць у Жэнэве (Швайцарыя), выбрала палітвязьня і лідэра Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука ў склад Адміністрацыйнай рады Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Карпенкам 11 чэрвеня заявіў, што наступныя выбары прэзыдэнта трэба правесьці так, каб «камар носам не падлез».
У лякарні хуткай дапамогі ў Віцебску прайшла праверка аказаньня экстранай дапамогі. Па выніку некалькі чалавек пазбавіліся працы, паведамляюць «Белые халаты».
Найбуйнейшы газавы імпартэр Нямеччыны кампанія Uniper паведаміла пра скасаваньне доўгатэрміновых кантрактаў на пастаўкі газу з «Газпром Экспорт».
У ліпені 2022 году Citigroup Global Markets Europe AG і Citibank, N.A., London адмовіліся выконваць функцыі рэгістратара, фінансавага, плацежнага і трансфэрнага агента ў дачыненьні да эўрааблігацый Рэспублікі Беларусь.
У рамках візыту ў Вашынгтон Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі і дыпляматамі краін Вялікай сямёркі, з намесьнікам Дзяржсакратара ў палітычных пытаньнях Джонам Басам, экс-сьпікеркай Палаты Прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі і з амэрыканскімі сэнатарамі-дэмакратамі.
Грамадзяне Ўкраіны, якія жывуць у памежных зь беларускай тэрыторыяй населеных пунктах, працягваюць наведваць Беларусь, нягледзячы на падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі расейскай агрэсіі супраць Украіны. Стаў вядомы яшчэ адзін выпадак.
Беларуса Дзьмітрыя Смактуновіча дэпартавалі з Польшчы. Паводле інфармацыі польскіх памежнікаў, якую атрымаў кіраўнік НАУ Павал Латушка, адной з галоўных прычын выдварэньня Смактуновіча з тэрыторыі краіны стала яго садзейнічаньне ў нелегальнай міграцыі.
12 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе пачынаецца завочны працэс над праваабаронцам зь «Вясны», былым палітвязьнем Леанідам Судаленкам.
Абмеркаваньне плянаў пасьляваеннага ўладкаваньня Газы прадоўжыцца яшчэ некалькі дзён, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у Тэль-Авіве пасьля перамоў з кіраўнікамі Ізраілю 11 чэрвеня.
Раніцай 28 траўня на польскага вайскоўца Матэвуша Сітэка з нажом на палцы напаў мігрант, які спрабаваў складзе вялікай групы незаконна перасячы мяжу з боку Беларусі. Сітэка шпіталізавалі, ён упаў у кому і пазьней, нягледзячы на намаганьні лекараў, памёр. Яму быў усяго 21 год.
У Беларусі папярэдне распрацавалі канцэпцыю лічбавізацыі выбарчага працэсу, заявіў кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка.
Войска Расеі ўдарыла па Кіеве ракетамі і дронамі ў ноч на 12 чэрвеня. Паводле папярэдніх зьвестак, пацярпелых і разбурэньняў няма.
Падзеі 12 чэрвеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Улады Літвы абвяргаюць дачыненьне да «агентурнай дзейнасьці» грамадзянкі Літвы, супрацоўніцы санаторыя «Беларусь» у Друскеніках Алены Раманаўскіене, якую ў Беларусі асудзілі на 6 гадоў калёніі.
Урад Нямеччыны зьвёў да мінімуму кантакты і супрацоўніцтва зь дзяржаўнымі органамі Беларусі, паведамляецца ў адказе на запыт партыі Саюз Сары Вагенкнехт.
11 чэрвеня ў Вільні, насупраць амбасады Беларусі ў Літве, адвакатура Літвы правяла акцыю салідарнасьці з палітзьняволеным беларускім адвакатам Максімам Знакам.
Былы мэр Купянска Генадзь Мацэгора, які перайшоў на бок Расеі, 10 чэрвеня памёр у бальніцы пасьля замаху.
Польскі ўрад пастанавіў стварыць буфэрную зону ўздоўж мяжы зь Беларусьсю. Яна будзе забясьпечваць ахову мяжы і бясьпеку польскіх памежнікаў. Гэта зьвязана з нядаўняй трагедыяй на мяжы.
Сярэдні тэставы бал па расейскай мове склаў 63,3 бала, па беларускай мове — 61,7 бала.
85,7% палякаў мяркуюць, што вайскоўцы павінны мець магчымасьць ужываць зброю, калі мігранты сілай спрабуюць перасячы ўсходнюю мяжу краіны.
Прысяжныя ў ЗША прызналі Гантэра Байдэна — сына цяперашняга прэзыдэнта краіны — вінаватым па ўсіх трох пунктах абвінавачаньня на працэсе аб незаконнай куплі зброі. Яму можа пагражаць рэальны тэрмін.
Палітзьняволенаму Дзянісу Дзікуну прысудзілі яшчэ 2 гады калёніі нібыта за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі».
Паводле Белстату, у траўні ў параўнаньні з пачаткам году больш за ўсё вырасьла ў цане самая запатрабаваная ў беларусаў гародніна: буракі, морква, капуста.
На таргі на сайце «БелЮрЗабесьпячэньня» паўторна выставілі частку адміністрацыйнага памяшканьня ў Менску, якая належыць палітзьняволенаму праваабаронцу «Вясны» Валянціну Стэфановічу.
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (СПБ) Аляксандар Карлюкевіч падтрымаў ідэю выдаць сход выбраных твораў Аляксандра Лукашэнкі.
Падразьдзяленьні МНС ліквідавалі ўзгараньне, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі.
Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што перамовы аб уступленьні Ўкраіны ў Эўразьвяз павінныя пачацца да канца чэрвеня.
Уладальнік у кампаніі «КСБ Віктары рэстараны» зьмяніўся 7 чэрвеня 2024 году.
У польскім часопісе Przegląd выйшла эсэ Анджэя Раманоўскага «Алесь Бяляцкі», прысьвечанае лёсу зьняволенага нобэлеўскага ляўрэата і Беларусі.
Невядомыя разбурылі выставу мастачкі Яны Шостак, якая знаходзілася ў варшаўскім музэі Захэнта. Яны скралі шалік з выявамі беларускіх палітвязьняў і намалявалі серп і молат на адным з экспанатаў. Пра гэта піша «Gazeta Wyborcza»
Ігар Карпенка ўручыў Аляксандру Лукашэнку пасьведчаньне старшыні Ўсебеларускага народнага сходу. На гэтую пасаду яго выбралі сёлета ў лютым.
Прысуд вынесьлі яшчэ летась, але вядома пра яго праваабаронцам стала толькі цяпер.
Тавар сканфіскавалі і цяпер высьвятляюць, ці ўваходзіць ён у пералік прадукцыі вайсковага або падвойнага прызначэньня.
З чым зьвязаная справа супраць Раманаўскіене, невядома. Паводле выстаўленага артыкулу жанчыне пагражае ад 3 да 7 гадоў калёніі.
Расейскія войскі абстрэльваюць усе аб’екты, якія зьвязваюць энэргетычныя прадпрыемствы Ўкраіны з эўрапейскай сыстэмай.
Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце канцылярыі польскага прэзыдэнта.
У анэксаваным Расеяй Крыме ўжо восьмы раз праходзіць міжнародны сымпозыюм «Расейская мова ў полікультурным сьвеце», які сёлета прымеркаваны да 225-й гадавіны з дня нараджэньня Аляксандра Пушкіна.
Пастанова МУС Польшчы аб увядзеньні часовай забароны на знаходжаньне на пэўнай тэрыторыі ў зоне, прылеглай да дзяржаўнай мяжы зь Беларусьсю, будзе падпісаная 12 чэрвеня і набудзе моц у чацьвер, 13 чэрвеня 2024 году.
Пра манэўры з мадэляваньнем прымяненьня ядзернай зброі напісала Міністэрства абароны Расеі.
Арганізацыя існуе паўтара дзясятка гадоў.
Ва Ўкраіне заявілі, што Расея далучыла Беларусь да ядзернага шантажу, каб спыніць вайсковую дапамогу ўкраінскаму войску.
Зьнішчальнік-бамбавальнік Су-34 Паветрана-касьмічных сіл (ВКС) Расеі разьбіўся ў горнай мясцовасьці ў Паўночнай Асэтыі, экіпаж загінуў.
Загрузіць яшчэ