Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адрэагаваў на выбары ў Каардынацыйную раду і расказаў, як правядуць наступныя выбары прэзыдэнта


Аляксандар Лукашэнка і кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка. 11 чэрвеня 2024
Аляксандар Лукашэнка і кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка. 11 чэрвеня 2024

Ігар Карпенка ўручыў Аляксандру Лукашэнку пасьведчаньне старшыні Ўсебеларускага народнага сходу. На гэтую пасаду яго выбралі сёлета ў лютым.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што наступныя выбары прэзыдэнта ў Беларусі павінны адбыцца не пазьней за 20 ліпеня 2025 году.

«Выбары паспрабуем правесьці так, каб камар носам не падлез. Нам няма ніякай неабходнасьці, як гэта было і ў мінулыя гады, ціснуць, адміністрацыйны рэсурс выкарыстоўваць. Мы сумленна і прыстойна здольныя правесьці гэтыя выбары», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Карпенкам.

Як адзначаецца на сайце Лукашэнкі, ён дадаў, што трэба «правесьці годна гэтыя выбары і не пакрыўдзіць людзей».

Кажучы пра неабходнасьць клапаціцца пра людзей на выбарах, ён згадаў пра выбары ў Каардынацыйную раду.

«З амаль 7 мільёнаў выбарнікаў у іх аж шэсьць тысяч прагаласавалі. І нічога — яны лічаць сябе выбранымі, „парлямэнт“ выбралі, паехалі прасіць грошы па гарадах і вёсках. Але гэта іхныя праблемы, навошта тут паралелі праводзіць... Я проста намякаю: ну калі вы ўладу абвінавачвалі ў тым, што яна непрыстойна сябе паводзіла, адміністрацыйны рэсурс выкарыстоўвала, то як называецца гэта цяпер у іх?» — сказаў Лукашэнка.

Ігар Карпенка ўручыў Аляксандру Лукашэнку пасьведчаньне старшыні Ўсебеларускага народнага сходу. На гэтую пасаду яго выбралі сёлета ў лютым.

Апошнія выбары прэзыдэнта прайшлі ў жніўні 2020 году і завяршыліся масавымі акцыямі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Жорсткія разгоны пратэстоўцаў сталі пачаткам беспрэцэдэнтных з пачатку праўленьня Лукашэнкі рэпрэсій супраць грамадзян Беларусі, якія маюць іншыя, чым ён погляды, а таксама супраць незалежных сродкаў масавай інфармацыі, якія цяпер вымушаныя працаваць за межамі Беларусі.

Пасьля гэтага ўлады Беларусі зьліквідавалі мноства грамадзкіх арганізацый, незалежных прафсаюзаў, а таксама апазыцыйныя палітычныя партыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG