Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт на польска-беларускай мяжы: што зьменіцца са стварэньнем буфэрнай зоны. Тлумачым у ВІДЭА


Мігранты на польска-беларускай мяжы, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Мігранты на польска-беларускай мяжы, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Польскі ўрад пастанавіў стварыць буфэрную зону ўздоўж мяжы зь Беларусьсю. Яна будзе забясьпечваць ахову мяжы і бясьпеку польскіх памежнікаў. Гэта зьвязана з нядаўняй трагедыяй на мяжы.

Польшча створыць на мяжы зь Беларусьсю спэцыяльную буфэрную зону. Часовая забарона на знаходжаньне на пэўнай тэрыторыі ў зоне, прылеглай да дзяржаўнай мяжы зь Беларусьсю, пачне дзейнічаць 13 чэрвеня. Польскія ўлады ўжо ўводзілі такі рэжым падчас міграцыйнага крызісу ў 2021-2022 гадах.

Спэцыяльная зона працягнецца на некалькі дзясяткаў кілямэтраў, глыбінёй ад 200 мэтраў да 2 кілямэтраў. Яна будзе забясьпечваць ахову мяжы і бясьпеку польскіх памежнікаў ад нападаў з боку мігрантаў. Заезд туды будзе забаронены.

Польскі журналіст Руслан Шошын тлумачыць, што гэта мяняе для простых людзей, як мяняюцца адносіны паміж беларускімі і польскімі ўладамі і як рэагуюць у Польшчы на сьмерць вайскоўца на мяжы.

На думку польскіх уладаў, стварэннье буфэрнай зоны накіраванае на гарантаваньне бясьпекі як староньніх, так і супрацоўнікаў паліцыі, памежнікаў і вайскоўцаў, а таксама на абмежаваньне дзейнасьці груп кантрабандыстаў, якія спрыяюць незаконнай міграцыі.

6 чэрвеня ў Польшчы памёр шараговец 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады Матэвуш Сітэк, паранены нажом 28 траўня на мяжы зь Беларусьсю. Раненьне вайсковец атрымаў падчас спыненьня спробы групы мігрантаў прарвацца праз сталёвую загароду зь беларускага боку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG