Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выканала ўсе крокі». Старшыня Эўракамісіі чакае пачатку перамоваў аб уступленьні Ўкраіны ў ЭЗ да канца чэрвеня


Урзуля фон дэр Ляен
Урзуля фон дэр Ляен

Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што перамовы аб уступленьні Ўкраіны ў Эўразьвяз павінныя пачацца да канца чэрвеня.

«Украіна выканала ўсе крокі, якія мы сфармулявалі. І таму мы лічым, што Эўразьвяз павінен пачаць перамовы аб уступленьні да канца гэтага месяца», — заявіла Урзуля фон дэр Ляен 11 чэрвеня ў Бэрліне на канфэрэнцыі па аднаўленьні Ўкраіны.

Паводле фон дэр Ляен, праведзеныя Ўкраінай рэформы — аснова для таго, каб зрабіць яе «прывабнай пляцоўкай для інвэстыцыяў, для бізнэсу», а таксама наблізіць яе да Эўразьвязу.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў сваім выступе чарговы раз заявіў, што Ўкраіна выканала ўсе ўмовы для пачатку перамоваў аб сяброўстве ў ЭЗ.

«Усе перадумовы выкананыя. Гэты чэрвень павінен стаць часам зацьвярджэньня перамоўнай базы і пачатку саміх перамоваў», — сказаў ён.

Паводле Зяленскага, гэта важна, таму што «гэта выкананьне тых абяцаньняў, якія дала Эўропа, і доказ таго, што Эўропу нельга зламаць ні ціскам, ні штучнымі сумневамі, ні нейкімі маніпуляцыямі».

  • 7 чэрвеня стала вядома, што Эўракамісія падтрымала пачатак перамоваў аб уступленьні Ўкраіны ў ЭЗ.
  • Раней СМІ, у тым ліку выданьне Euractiv, са спасылкай на інфармаваных суразмоўцаў паведамлялі, што Эўракамісія прыйшла да высновы, што Ўкраіна і Малдова «дастаткова гатовыя» да фармальнага пачатку перамоваў аб далучэньні да Эўразьвязу. У прыватнасьці, камісія пацьвердзіла амбасадарам ЭЗ, што Ўкраіна цалкам выканала чатыры, а Малдова — усе тры крокі рэформаў, неабходныя для пачатку перамоваў.
  • 14 сьнежня Эўрапейская Рада прыняла рашэньне аб пачатку перамоваў аб далучэньні Ўкраіны і Малдовы да Эўразьвязу, а таксама надала Грузіі статус кандыдата на сяброўства ў ЭЗ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG