У беларускім дзіцячым тэхнапарку штогод будуць вучыцца каля дзьвюх тысяч найбольш адораных вучняў 6–11-х клясаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, паведаміў 15 красавіка супрацоўнік Міністэрства адукацыі Сяргей Касьпяровіч.
Чаму ўлады змагаюцца з крыжамі ў Курапатах? Што могуць сьцярпець беларусы? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько, Алег Грузьдзіловіч і вядучая Ганна Соўсь.
Гэта прапісана ў «Правілах унутранага распарадку для навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту», якія апублікаваныя на сайце БДУ.
Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на прапанову Мінадукацыі ўвесьці ў школе штат ахоўнікаў і пасаду намесьніка дырэктара па бясьпецы.
Калі дзіця ў школе атрымлівае траўму, дарослыя да апошняга стараюцца не выклікаць хуткую. Тэлефоны ў вучаніц і вучняў — пагроза для сучаснай беларускай школы, якая дагэтуль зьяўляецца рэпрэсіўнай сыстэмай.
11 красавіка міністар адукацыі Ігар Карпенка падпісаў загад, які зацьвярджае інструкцыю аб арганізацыі прапускнога рэжыму і абмяжоўвае выкарыстаньне мабільных тэлефонаў падчас заняткаў і перапынкаў. Таксама ў школах могуць зьявіцца ахоўнікі і намесьнікі па бясьпецы.
А ў кіраўніцтве школ могуць зьявіцца намесьнікі дырэктара па бясьпецы. Начальнік галоўнага ўпраўленьня выхаваўчай працы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык падчас круглага стала агучыў прапановы наконт бясьпекі ў школах, паведамляе БелТА.
8 красавіка ў Польшчы пачаўся страйк настаўнікаў, якія патрабуюць ад ураду павышэньня месячнай зарплаты настаўніка з нарматыўнай пэдагагічнай нагрузкай у сярэднім на 30%. Глядзім, якая нагрузка ў беларускіх настаўнікаў і колькі яны зарабляюць.
Міністар асьветы, навукі і спорту Літвы Альгірдас Манкявічус прадставіў Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту новую ліцэнзію на ажыцьцяўленьне адукацыйнай дзейнасьці.
Сёньня ў Менску на сцэне Палаца прафсаюзаў пакажуць спэктакль сямейнага інклюзыўнага тэатра «І» «Восем пачуцьцяў, або Нараджэньне чалавека». Аўтар ідэі — Кастусь Жыбуль, сын беларускіх паэтаў Веры і Віктара Жыбуляў. Свабода пагаварыла з Кастусём і Верай.
33-гадовы Віктар у дзяцінстве, з 7 да 15 гадоў, быў ахвярай пэдафіла, свайго стрыечнага брата. У «даінтэрнэтныя» часы ён нічога ня ведаў пра сэкс і, знаходзячыся пад уплывам старэйшага, лічыў такія адносіны натуральнымі. Віктар вырашыў расказаць тое, пра што маўчаў шмат гадоў.
Адзін з арганізатараў сёлетняга Дня Волі ў жывым эфіры са сьвяткаваньня ў Горадні параўнаў перамовы з уладамі з размовай з жанчынай у крытычная дні. Гэта выклікала рэзкую крытыку ў сацсетках.
Гэта не першакрасавіцкі жарт, а афіцыйны адказ прадстаўніка Міністэрства адукацыі.
У менскай гімназіі № 14 настаўнікі мусяць правесьці абавязковыя мерапрыемствы да дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі. Плян мерапрыемстваў патрапіў у сацыяльныя сеткі.
У Інстытуце кантролю ведаў, які арганізоўвае цэнтралізаванае тэставаньне, пракамэнтавалі ўдалыя спробы прайсьці тэставаньне наўздагад праз інтэрнэт на высокі бал. Гутарку з кіраўніком інстытуту апублікаваў Tut.by.
Ніякіх наступстваў для салігорскага школьніка, які зьмясьціў у сацыяльнай сетцы верш да Дня Волі, ня будзе. Пра гэта заявілі Свабодзе дырэктарка салігорскай гімназіі № 1 Яўгенія Невар і прэс-служба Міністэрства адукацыі.
330 гадоў таму, 30 сакавіка 1689 году на плошчы Старога Мяста ў Варшаве згодна прысуду соймавага суду Рэчы Паспалітай Казімер Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.
У Віцебскай вобласьці затрымалі 59-гадовага жыхара Шаркаўшчыны, якога падазраюць у пэдафіліі. Устанавілі чатырох пацярпелых, паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі.
На думку аўтара пэтыцыі, пасаду рэктара беларускай ВНУ ня можа займаць чалавек, са згоды якога сярод студэнтаў прапагандуюцца ідэі «русского мира».
Пітэр Табічы з Кеніі, які аддаваў большую частку зарплаты на дапамогу вучням школы ў вёсцы Пвані, атрымаў прэмію вышынёю мільён даляраў як найлепшы настаўнік году на сьвеце.
Некаторым студэнтам Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы прызначылі дадатковыя заняткі ў суботу, 23 сакавіка, калі ў Калоскім парку адбудзецца сьвяткаваньне 101-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Школы атрымалі распараджэньні з раённых аддзелаў адукацыі наконт працы з вучнямі пасьля трагедыі ў Стоўпцах. Школьным сацыяльным пэдагогам загадалі арганізаваць маніторынг сацыяльных сетак.
У 380-тысячным Магілёве бракуе беларускамоўных настаўнікаў. Па-беларуску вучацца 18 дзяцей.
Пасьля трагедыі ў Стоўпцах грамадзкасьць вызначыла шэраг вінаватых у надзвычайным здарэньні. Сыстэма адукацыі апэратыўна адрэагавала на абвінавачаньні.
Блогер Nexta апублікаваў у сваіх тэлеграм-каналах паведамленьні студэнтам БНТУ: кіраўніцтва ўнівэрсытэту выпраўляе іншагародніх студэнтаў дадому з 23 да 26 сакавіка празь Дзень Волі.
Начальнік управы вайсковай адукацыі Мінабароны Беларусі Ігар Слуцкі адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Мастацкая рада Новасібірску канчаткова зацьвердзіла ўстаноўку помніку Сталіну ў цэнтры гораду. З 16 экспэртаў, якія прысутнічалі на пасяджэньні, «за» выказалася 11 чалавек, паведаміў карэспандэнт «Сибирь. Реалии».
Асноўныя эпізоды справы аб гвалце і зьнявагах у Менскай абласной кадэцкай вучэльні.
Новыя правілы пачалі дзейнічаць у горадзенскай гімназіі імя Яўхіма Карскага. У дзяцей перад урокам забіраюць тэлефоны, дазваляюць карыстацца імі толькі на перапынках.
Усё больш беларусаў атрымліваюць вышэйшую адукацыю за мяжой. Аднак усё менш выпускнікоў прэстыжных заходніх ВНУ вяртаюцца пасьля завяршэньня вучобы ў Беларусь. А калі і вяртаюцца, толькі 17% працуюць па спэцыяльнасьці, а 20% наагул не паказваюць свае замежныя дыплёмы.
Мне сорамна, але я прызнаюся: учора, гуляючы па Полацку з дасьведчанымі палачанамі, упершыню ўсьвядоміла гісторыю Полацкай Сафіі.
Госьця Свабоды — літаратарка, перакладчыца Галіна Максімюк, якая днямі прэзэнтавала на Падляшшы ў Нарве, Гайнаўцы, Беластоку і Бельску сваю першую кнігу «Biêlśk, Knorozy, Ploski (i inšy vjoski)», напісаную па-падляску (po-svojomu).
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пашырае адукацыйныя курсы: да традыцыйных заняткаў па беларускай мове дадаюцца іншыя гуманітарныя дысцыпліны.
Амаль усе ключавыя пасады ў навуковай сфэры ў Беларусі занятыя мужчынамі. Што перашкаджае жанчынам рабіць кар’еру ў навуцы? Ці адрозьнівацца гендэрны балянс сярод навукоўцаў у Беларусі, Чэхіі і ЗША? Абмяркоўваюць Алена Гапава, Алена Маркава і Ніна Стужынская.
БРСМ геаграфічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту шукаў сярод студэнтаў 500 чалавек, якія б схадзілі 28 лютага на хакейны матч з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
У школе на суботнія школьныя забаўкі прыйшло няшмат дзяцей, і завуч з ранку ў панядзелак павесіла на дошку аб’яў вялікі каляровы ліст, дзе было напісана: «Клясныя кіраўнікі! У суботу ў школе было мала дзяцей! Рыхтуйцеся да дэпрэміяваньня!!!»
Амаль усе ключавыя пасады ў навуковай сфэры ў Беларусі занятыя мужчынамі. Сярод кіраўнікоў у Нацыянальнай акадэміі навук жанчыны складаюць 4,3%, пры гэтым доля жанчын-дасьледчыц у НАН — амаль 48%. Што перашкаджае жанчынам рабіць кар’еру ў навуцы?
Аляксандар Лукашэнка вынес вымову міністру адукацыі Ігару Карпенку за непрыняцьце належных мераў для бясьпечнага знаходжаньня дзяцей ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Жыхар Рэчыцы сутыкнуўся з сытуацыяй, калі прадавачка «Белсаюздруку» ня ведала назваў тавараў па-беларуску. Прадавачка вырашыла, што зь яе зьдзекуюцца. Міністар жа інфармацыі парэкамэндаваў арганізаваць для прадаўцоў шапікаў курсы беларускай мовы «ў неабходным для працы аб’ёме».
Столькі кампутараў у беларускіх школах і гімназіях. Агульная лічба — 64,7 тысячы кампутараў.
Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў заявіў пра гэта падчас удзелу ў праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на канале АНТ.
Паводле сайту russkiymir.ru, імпрэзы прайшлі пры падтрымцы фонду «Русский мир». Ва ўнівэрсытэце ж цьвердзяць, што ўсё падрыхтавалі выключна выкладчыкі і студэнты.
21 лютага ў сьвеце адзначаецца дзень роднай мовы. Падчас апошняга перапісу насельніцтва (2009 год) роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва краіны. Ці ёсьць у Беларусі магчымасьць вучыцца на роднай мове?
Амэрыканскае выданьне U. S. News & World Report апублікавала рэйтынг 80 «найлепшых краінаў» на 2019 год.
Прадстаўнікоў факультэтаў папрасілі «забясьпечыць» па 5-7 чалавек. Ва ўнівэрсытэце кажуць, што ніякага прымусу не было, усё добраахвотна.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім у інтэрвію Свабодзе разважае пра магчымыя вынікі перапісу 2019 году, пра «мяккую беларусізацыю» і працэс арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча.
Пасьля плянавых мэдаглядаў мэдыкі будуць інфармаваць упраўленьні ўнутраных спраў пра факты полавага жыцьця школьніц, маладзейшых за 16 гадоў.
У якім узросьце паводзіны школьнікаў самыя непрадказальныя і з чым гэта зьвязана? Чаму псыхолягі ня могуць прадбачыць самагубствы і забойствы сярод школьнікаў? Пра гэта Свабода пагаварыла са Сьвятланай (імя зьмененае па просьбе гераіні), якая працуе ў менскай школе псыхолягам.
У школах і гімназіях чакаюцца масавыя праверкі і «аналіз працы сацыяльна-псыхалягічных службаў», абяцае Міністэрства адукацыі.
13 лютага адбудзецца разьвітаньне з настаўніцай стаўпецкай школы № 2 Марынай Пархімовіч і вучнем, якія загінулі 11 лютага.
Загрузіць яшчэ