Гэта прапісана ў «Правілах унутранага распарадку для навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту», якія апублікаваныя на сайце БДУ.
Пункт 5.20 гэтых правілаў кажа, што студэнты, магістранты, слухачы і стажоры ўнівэрсытэту абавязаныя «не дапускаць камэнтароў аб БДУ і ад імя БДУ, якія разьмяшчаюцца ў інфармацыйнай прасторы (СМІ, інтэрнэт, сацыяльныя мэдыя), якія могуць нанесьці пагрозу іміджу і дзелавой рэпутацыі БДУ».
Правілы абавязваюць «захоўваць высокія стандарты іміджу і рэпутацыі БДУ» і папярэджваюць выкладчыкаў і супрацоўнікаў пра адказнасьць за «публічныя выказваньні праз інтэрнэт».
Гэта запісана ў Этычным кодэксе БДУ ад 4 лютага 2019 году.
Свабода зьвярнулася ў прэс-службу БДУ, але там былі не гатовыя адразу даць камэнтар.