Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кеніец атрымаў мільён даляраў як найлепшы настаўнік сьвету


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пітэр Табічы з Кеніі, які аддаваў большую частку зарплаты на дапамогу вучням школы ў вёсцы Пвані, атрымаў прэмію вышынёю мільён даляраў як найлепшы настаўнік году на сьвеце.

Табічы, выкладчык прыродазнаўчых навук і манах Ордэну францішканаў, кожны месяц аддае да 80 працэнтаў свайго заробку на падручнікі і форму самым бедным вучням, многія зь якіх страцілі бацькоў. У вясковай школе, паводле словаў Табічы, пастаянна не хапае сродкаў і настаўнікаў. У клясах навучаецца да 80 вучняў, многія зь якіх кожнае раніцы ідуць да школы пешшу па шэсьць і больш кілямэтраў.

Табічы таксама наведвае сем’і і пераконвае бацькоў, якія зьбіраюцца аддаваць сваіх непаўналетніх дачок замуж, дазволіць ім скончыць навучаньне ў школе.

Яго вучні атрымлівалі ўзнагароды на нацыянальных і міжнародных навуковых конкурсах, у тым ліку — прыз брытанскага Каралеўскага хімічнага таварыства.

Прэмія Global Teacher Prize прысуджаецца штогод фондам індыйскага бізнэсмэна Сані Варкі. Яе журы складаецца з 150 чалавек. У гэтым годзе пераможцу выбралі з больш чым дзесяці тысяч кандыдатаў, якія прадстаўлялі 179 краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG