25 жніўня памёр Пятро Васючэнка — беларускі літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Яму было 60 гадоў. Свабода запісала ўспаміны ягоных вучняў, калег і сяброў.
Восем жыхароў 535-тысячнага Гомля адгукнуліся на прапанову атрымаць беларускамоўную адукацыю. Улетку Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны разьмясьціла рэкляму адукацыі на роднай мове ў гарадзкіх тралейбусах і на білбордзе.
Упершыню за 4 гады беларуская каманда астрафізыкаў вярнулася зь міжнароднай алімпіяды з мэдалём. Свабода паразмаўляла з бронзавай мэдалісткай Міраславай Булгакавай пра іншаплянэтнікаў, прэзыдэнцкі фонд і будучыню беларускае навукі.
Прымаючы даклад міністра адукацыі, Аляксандар Лукашэнка расказаў, што думае пра школьную форму, беларускую адукацыю і ЦТ. А таксама двойчы згадаў «нашых сьвядомых» — маўляў, каб не палічылі, што гэта перадвыбарчая кампанія.
Міністэрства абароны хоча дамагчыся павышэньня статусу выкладчыкаў дапрызыўнай падрыхтоўкі ў школах, каб тыя атрымалі паўнамоцтвы кіраўнікоў.
Мы ніколі не даведаемся, што насамрэч адбылося паміж настаўніцай расейскай мовы Валянцінай Губарэвіч і Данатам Скакуном. Гэтаксама мы наўрад ці даведаемся, чаму насамрэч Вадзім Мілашэўскі забіў Марыну Пархімовіч і Сашу Раманава.
Данііл з Воршы кажа, што дырэктар ягонай вучэльні прапанаваў забраць заяву на пікет.
У 2014 годзе двое выпускнікоў філфаку (яна — з хутара Даўнары ў Менскай вобласьці, ён — з маленечкага раённага цэнтру Кіраўску ў Магілёўскай вобласьці) з дачкой на руках, якой быў тады год, вырашаюць пачаць на «вясельныя» грошы ўласны бізнэс у Менску. І ў іх усё атрымліваецца.
Чатыры чалавекі правялі пікет супраць закону аб адтэрміноўках ў Тучынскім сквэры ў Менску. Пікетоўцы трымалі плякаты, а таксама распавядалі мінакам пра сутнасьць закону і яго наступствы. Яны выгуквалі лёзунг «Вучоба — важней!».
Па ўсім сьвеце бібліятэкі ператвараюцца з нудных пыльных сховішчаў у мадэрнізаваныя прасторы з садамі на даху, гульнявымі памяшканьнямі, кінатэатрамі, мастацкімі галерэямі, рэстаранамі і шмат чым іншым.
Паводле перапісу 2009 году ў Беларусі вышэйшую адукацыю мела 16% насельніцтва. Ці мяняецца гэтая доля? Ці праўда, што зараз прыкладна кожны чацьверты малады чалавек атрымлівае вышэйшую адукацыю?
«Беларусь доўгі час была ў складзе Польшчы», «беларусы вучаць біяграфіі каханак князёў ВКЛ», «Францішак Багушэвіч пісаў па-польску», «карта паляка за фатаздымак прадзеда»…
13 жніўня — дзень памяці Якуба Коласа, найвялікшага беларускага творцы.
Заснавальнік руху «За свабоду», экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч зарэгістраваў у Варшаве фонд «Вольны беларускі ўнівэрсытэт». На пачатковым этапе адукацыя будзе бясплатнай, выкладаньне плянуецца на беларускай, ангельскай і польскай мовах.
Каб вучыцца бясплатна, цяпер студэнт павінен мець бал 9,61 і вышэй. А калі бал ніжэйшы за 8,8, студэнт будзе плаціць за вучобу 2 тысячы эўра.
Свабода падлічыла, колькі і чаго мусіць набыць школьнік да 1 верасьня і хто на гэтым зарабляе.
Зь верасьня гэтага году вучні малодшых клясаў расейскіх школаў пачнуць вывучэньне Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі ў вершах, паведамляе расейскае выданьне «Известия».
Прызыўнікі, залічаныя ў ВНУ і магістратуры да 10 жніўня, могуць рэалізаваць сваё права на адтэрміноўку ад прызыву, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
На розных пляцоўках у сеціве, а таксама ў прэсе пачалі зьяўляцца інфэрнальныя артыкулы з коштамі збораў у школу. Таньней за 750 рублёў на дзіцёнка я шчэ падлікаў не сустракала, але бачыла і 890, і тысячу.
Расейскі філёзаф Максім Гаруноў у студыі Радыё Свабода адказвае на пытаньні пра стаўленьне расейцаў да Беларусі, беларускай мовы, культуры і ідэнтычнасьці, а таксама разважае пра лёс сваёй краіны.
Ён здаў ЦТ «мэтадам тыку» і, ня ведаючы кітайскай мовы, набраў па ёй 34 балы. Судзіцца зь Мінадукацыі з прычыны перапоўненасьці гімназічных клясаў. І рвецца ў парлямэнт.
Школьнікі і навучэнцы спартовых школ змогуць задарма наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартовыя збудаваньні. Адпаведны ўказ № 295 падпісаў Аляксандар Лукашэнка 5 жніўня, піша БелТА.
Савет Міністраў Беларусі зьмяніў пастанову, якая нармуе выдаткі на дзіцячае харчаваньне ў школах і дзіцячых садках. Яно падаражэе на 7–10%.
Адукацыя за мяжой як магчымасьць далейшай рэалізацыі ў Беларусі альбо шлях да эміграцыі — у падкасьце «Бацькі і дзеці» абмяркоўваюць аналітык Свабоды Віталь Цыганкоў, крэатыўны дырэктар Свабоды Франак Вячорка і студэнтка Нью-Ёркскага ўнівэрсытэту ў Празе Кацярына Яроміч.
Як у школах замацоўваюцца гендэрныя стэрэатыпы і нараджаецца сэксізм? Чаму дзяўчатак на ўроках працы вучаць гатаваць і шыць, а хлопчыкаў майстраваць і рамантаваць? Ці варта зрабіць навучаньне гендэрна нэўтральным?
Я, праўда, не магу зразумець лёгікі. Шчыра стараюся, але не магу. Вось, прыкладам, опа — і міністэрства абароны высьвятляе, што ў 2022 годзе яму катастрафічна ня хопіць прызыўнікоў.
Еспэру Юлю быў 71 год. Кнігі гэтага дацкага сямейнага тэрапэўта сталі бэстсэлерамі і перакладзеныя на многія мовы сьвету. Юля называлі адным зь лідэраў прарыву у сучаснай пэдагогіцы.
Выпускнікі мараць стаць дыпляматамі, праграмістамі, стаматолягамі, перакладчыкамі, і зусім мала хто ў будучыні хоча працаваць на зямлі — інжынэрамі-мэліяратарамі, заатэхнікамі, аграномамі.
Такі вынік першага паседжаньня экспэртнай рады ў пытаньнях перакладу заканадаўчых актаў, створанай пасьля «Вялікай размовы» з Лукашэнкам.
Паводле перапісу 2009 году, у Беларусі 16% насельніцтва мелі вышэйшую адукацыю. Наяўнасьць багатай культуры і літаратуры дазваляе дапусьціць, што на працягу ХХ стагодзьдзя доля беларусаў з вышэйшай адукацыяй была даволі ладная.
На запісе быў таксама голас мужчыны, але хто гэта быў і што зь ім цяпер, невядома. Кажуць, гэта быў дырэктар ліцэю.
Супрацоўнікі Камітэту дзяржкантролю выявілі факты незаконнага атрыманьня заробку дырэктарам і пэдагогамі Брагінскай школы мастацтваў.
Першакурсьнік ліцэю напісаў жартаўлівую пэтыцыю, у якой гаварылася, што пры невыкананьні патрабаваньняў будзе «штурм будынку». Запіс з разборкамі ад адміністрацыі трапіў у інтэрнэт.
У магістратуру і асьпірантуру хлопцы цяпер змогуць трапіць толькі пасьля войска. Прынамсі сёлета ВНУ рызыкуюць страціць некалькі дзясяткаў тысяч рублёў, якія атрымліваюць ад вучобы ў платнай магістратуры.
Свабода параўнала кошты навучаньня ў Беларусі, Літве, Чэхіі, Украіне і Расеі.
Служба ў войску — не перашкода ў атрыманьні адукацыі, заявіў сёньня міністар адукацыі Ігар Карпенка, піша «Зьвязда». Міністар наведаў вайскова-патрыятычны лягер для падлеткаў.
У першы дзень падачы дакумэнтаў у ВНУ паразмаўлялі з абітурыентамі БДУІР. Там рыхтуюць самых высокааплатных спэцыялістаў у Беларусі. Але ўчорашнія школьнікі кажуць: грошы не галоўнае — важна, што праца цікавая і пэрспэктыўная.
БДУ, БНТУ, БДЭУ, Лінгвістычны ўнівэрсытэт, Акадэмія кіраваньня апублікавалі кошты вучобы ў 2019–2020 навучальным годзе. БНТУ на некаторыя спэцыяльнасьці падняў аплату на 300–400 рублёў.
У часы ІІ Усясьветнай вайны ў Налібацкай пушчы дзейнічаў найбуйнейшы ў Эўропе габрэйскі партызанскі лягер. Больш за тысячу чалавек уратаваліся ў ім ад Галакосту. Упершыню больш за сотню яго былых жыхароў і іх нашчадкаў сабраліся разам у тым самым лесе, які выратаваў іх ад сьмерці.
«Абітурыенты» Свабоды схадзілі на цэнтралізаванае тэставаньне па некалькіх прадметах і паспрабавалі здаць тэст нават больш простым спосабам за «мэтад тыку». Падвяла мова: каб не яна, можна было б паступаць.
Больш за ўсё круглых выдатнікаў сярод абітурыентаў, якія здавалі ангельскую мову. Францускую мову на 100 балаў здаў толькі адзін абітурыент.
Сябра праекту «Народны падручнік» Сяргей Альшэўскі, які ведае толькі адну фразу па-кітайску, дзеля экспэрымэнту запісаўся на цэнтралізаванае тэставаньне па кітайскай мове і набраў па ім 34 балы. Пра гэта ён распавёў карэспандэнту Свабоды.
Абітурыентка, рэпэтытар і арганізатары цэнтральнага тэставаньня распавядаюць пра вынікі ЦТ.
Сёлета ва ўнівэрсытэт можна падаваць дакумэнты, калі ў цябе 10 балаў за ЦТ па беларускай мове. У Акадэмію міліцыі можна і з ю баламі.
Мінпрацы абяцала не дапусьціць зьніжэньня ўзроўню заробкаў (зь цяперашняга — у 332 даляры). Праўда, да чаго прывязаная базавая стаўка, ад якой адлічваюць аклад, ня вызначана дакладна.
«Адтэрміноўка для завочнікаў – гэта нонсэнс», — заявіў сёньня старшыня сталай камісіі палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк.
Калі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухваляць законапраект, правілы для студэнтаў усіх ступеняў адукацыі зьменяцца. Тлумачым, як.
Міністэрства абароны Беларусі спадзяецца пасьля прыняцьця законапраекту, які скарачае колькасьць адтэрміновак ад войска, «вырашыць цяжкасьці з прызывам».
Супраць законапраекту, які забараняе браць другую адтэрміноўку ад войска на час вучобы, стварылі пэтыцыю.
100 балаў набралі 42 чалавекі, тады як летась — 21 чалавек. Адсотак тых, хто набраў 70 балаў і больш, «прыкладна такі ж, як летась».
Загрузіць яшчэ