Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Nexta апублікаваў аўдыё, як выкладчыкі крыюць матам студэнта. Разьбіраецца ўпраўленьне адукацыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Першакурсьнік ліцэю напісаў жартаўлівую пэтыцыю, у якой гаварылася, што пры невыкананьні патрабаваньняў будзе «штурм будынку». Запіс з разборкамі ад адміністрацыі трапіў у інтэрнэт.

Пра скандал у Шчучынскім сельскагаспадарчым прафэсійным ліцэі паведаміў блогер Nexta.

Праз слова — мацюкі

«Ты ў сацыяльнай сетцы, дзе процьма падлеткаў, напісаў пра штурм ліцэю. Ты ж мог сваіх аднагрупнікаў падбіць. Ты, морда, ахамела...», — гэта адно з самых бяскрыўдных выказваньняў, якое гучыць на запісе.

Праз слова з вучнем гавораць мацюкамі.

Таксама хлопцу пагражаюць міліцыяй ды іншымі праблемамі. Цягам усёй размовы ён спрабуе давесьці, што гэта быў жарт.

Свабодзе ўдалося зьвязацца з аўтарам пэтыцыі, але ён адмовіўся камэнтаваць інцыдэнт. Іншыя студэнты распавялі, што пэтыцыя была цалкам жартоўная, ніхто нават ня мог уявіць, што яе ўспрымуць так сур’ёзна. Выдалілі яе так хутка, што мала хто нават пасьпеў пабачыць.

Распавядаюць, што ў ёй, сярод іншага, прапаноўвалі дазволіць свабодную форму адзеньня і скараціць урокі. Як мы зразумелі з размоваў са студэнтамі, манера камунікацыі выкладчыцы асабліва нікога не зьдзівіла.

На запісе чуваць, што навучэнца абражаюць у грубай форме два галасы: мужчынскі і жаночы. Ужо празь некалькі гадзін у тэлеграме Nexta зьявілася паведамленьне, што ў Шчучын прыехалі прадстаўнікі Мінадукацыі, мясцовыя чыноўнікі і нават супрацоўнікі КДБ.

Паводле блогера, дырэктара ліцэю Дзьмітрыя Маркевіча і ягоную намесьніцу Анастасію Андрыясаву звольнілі.

«На дадзены момант ніхто ня звольнены»

Як паведамілі Свабодзе ў Галоўным упраўленьні адукацыі Гарадзенскага аблвыканкаму, пакуль кіраўніцтва ліцэю не звальнялі.

«На дадзены момант ніхто ня звольнены. Пра інцыдэнт у курсе. Праводзіцца праверка па гэтым факце, а пасьля яе ўжо будзе рашэньне», — каротка адказалі ва ўпраўленьні.

У самім ліцэі дырэктара не аказалася на месцы, але ў прыёмнай пра яго звальненьне «ня чулі». Ня чулі пра звальненьне і ў раённым аддзеле адукацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG