Школьнікі і навучэнцы спартовых школ змогуць задарма наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартовыя збудаваньні. Адпаведны ўказ № 295 падпісаў Аляксандар Лукашэнка 5 жніўня, піша БелТА.
Паводле прэс-службы Лукашэнкі, школьнікі могуць задарма наведваць спартовыя збудаваньні для арганізаваных заняткаў фізычнай культурай, бо такія абʼекты ўтрымліваюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту.
Дакумэнт накіраваны на павелічэньне эфэктыўнасьці выкарыстаньня фізкультурна-спартовых збудаваньняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці.