Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямейны кодэкс перакладуць на беларускую мову


Дэпутатка і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, архіўнае фота
Дэпутатка і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, архіўнае фота

Першае паседжаньне экспэртнай рады ў пытаньнях перакладу заканадаўчых актаў, створанай пасьля «Вялікай размовы» з Лукашэнкам, прайшло 23 ліпеня, піша Pravo.by.

У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, міністэрстваў юстыцыі і культуры, нацыянальных цэнтраў прававой інфармацыі і заканадаўства, унівэрсытэтаў ды іншых арганізацыяў. На фота з паседжаньня відаць, што ў паседжаньні камісіі бяруць удзел загадчык катэдры беларускага мовазнаўства філфаку БДУ Мікалай Прыгодзіч, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, былы старшыня ТБМ і выканаўца абавязкаў рэктара ўнівэрсытэту імя Гілевіча Алег Трусаў, акадэмік Аляксандар Лукашанец, дырэктар Інстытуту мовазнаўства НАН Ігар Капылоў ды іншыя.

Вынікі такія:

  • дакладна перакладуць на беларускую мову Кодэкс аб шлюбе і сям’і;
  • налета (паводле Анісім — сёлета) разгледзяць магчымасьць перакласьці Грамадзянскі і Выбарчы кодэксы;
  • пераклад усіх заканадаўчых актаў або хаця б абавязковы пераклад новых актаў не абвяшчаўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG