Больш за ўсё круглых выдатнікаў сярод абітурыентаў, якія здавалі ангельскую мову. Францускую мову на 100 балаў здаў толькі адзін абітурыент.
У Інстытуце кантролю ведаў падлічылі вынікі тэставаньня сярод абітурыентаў па замежнай мове. Сярэдні бал па ангельскай мове — 54,32.
Гэты прадмет на максымальны вынік здалі 42 абітурыенты. Агулам гэтую мову здавалі 26 635 чалавек, паведамляе Tut.by.
Сярэдні бал па нямецкай мове на тэставаньні — 54,58, па францускай — 48,56.
Летась балы на тэставаньні пачалі лічыць па іншай сыстэме, якую раскрытыкавалі некаторыя рэпэтытары і настаўнікі. Па некаторых прадметах сярэдні бал вырас у параўнаньні з мінулым годам. Напрыклад, летась сярэдні бал па матэматыцы быў 32, а сёлета стаў 50. Сярэдні бал па ангельскай мове быў 44.