«Калі кажуць, што ніякай абавязковай падпіскі на "СБ. Беларусь сегодня" няма, гэта — абсалютная хлусьня. І самае сьмешнае, што ўсе пра гэта ведаюць», — так пракамэнтавала Свабодзе сытуацыю з прымусовай падпіскай беларуская пісьменьніца і экспэртка ў галіне адукацыі Яўгенія Пастарнак.