Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Асаблівым форсам стала адкасіць». Дэпутат Марзалюк пра зьмены ў прызыве на тэрміновую службу

абноўлена

Ігар Марзалюк, архіўнае фота
Ігар Марзалюк, архіўнае фота

«Адтэрміноўка для завочнікаў – гэта нонсэнс», — заявіў сёньня старшыня сталай камісіі палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк, паведамляе Office Life.

Што да навучаньня за мяжой, то адтэрміноўка будзе давацца тым, хто паступіў у замежную ВНУ паводле накіраваньня дзяржавы. Напрыклад, у Маскве можна падрыхтаваць для Міністэрства ўнутраных спраў спэцыяліста ў мовах хіндзі і ўрду.

Марзалюк таксама лічыць, што цяпер колькасьць тых, хто мае адтэрміноўку ад прызыву, зашкальвае.

«Асаблівым форсам стала адкасіць. Прычым для гэтага вельмі часта выкарыстоўваюць і магістратуру, і асьпірантуру», — сказаў дэпутат і прапанаваў параўнаць колькасьць асьпірантаў і тых, хто абараніў дысэртацыі.

Паводле прапанаваных паправак, выпускніку сярэдняй спэцыяльнай навучальнай установы (ССНУ), які хоча атрымаць вышэйшую адукацыю, давядзецца сьпярша адслужыць.

Марзалюк на гэты конт сказаў, што чалавек паступіў у ССНУ асэнсавана. І не абавязкова пасьля ССНУ ідуць у ВНУ. Ёсьць такія спэцыяльнасьці ў каледжах і тэхнікумах, на якія конкурс большы, чым ва ўнівэрсытэты. Дэпутат незадаволены, што вышэйшая адукацыя стала амаль усеагульнай. На факультэтах няма конкурсу, а колькасьць не заўжды адпавядае якасьці.

Унікуму можа даць адтэрміноўку прэзыдэнт

Міністар абароны Андрэй Раўкоў сёньня ў парлямэнце заявіў, што таленавітым унікумам могуць даваць адтэрміноўкі індывідуальнага характару паводле ўказу прэзыдэнта. Напрыклад, маладым навукоўцам зь вялікімі пэрспэктывамі.

Ён таксама паведаміў, што сярод 50 тысяч вайскоўцаў каля 25 тысяч служаць па прызыве.

«Бяда толькі ў тым, што цяпер чаргі ў войска няма», — цытуе Раўкова Office Life.

Невыязнымі зробяць і тых, хто не прыйшоў па павестцы, і тых, каму не змаглі яе ўручыць

Часова абмяжоўваць права на выезд з краіны будуць ня толькі тым выпускнікам, якія не прыйшлі па павестцы ў ваенкамат, але і тым, хто не паведаміў у ваенкамат пра зьмену месца свайго знаходжаньня і яму не змаглі даставіць павестку. Такое ўдакладненьне зрабіў міністар абароны Андрэй Раўкоў, паведамляе Tut.by.

Дэпутаты ў першым чытаньні прынялі прапанаваныя папраўкі, датычныя прызыву ў войска.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG