Першаклясьнік Багдан расказвае пра тое, як зрабіць усіх беларусаў беларускамоўнымі.
Які аўтарытэт настаўніка ў сучаснай школе? Ці шмат агрэсіі ў школьных клясах і калідорах? Якія ўмовы працы патрэбныя, каб прадухіліць «выгараньне» настаўнікаў? У дзень настаўніка гэта абмяркоўваюць настаўніцы Ганна Севярынец, Натальля Ільініч і Алена Міхаленка.
Раней «гаворка не ішла пра забарону», але некаторыя ўстановы адукацыі праігнаравалі загад, таму міністэрства прапануе «адзіную мадэль абмежаваньня карыстаньня мабільнымі сродкамі ў адукацыйным працэсе».
Паводле «Ацэнкі сытуацыі з гвалтам у дачыненьні да дзяцей у Рэспубліцы Беларусь», такі ці іншы гвалт у беларускай школе зазнае кожны другі навучэнец. Параўнаньне з дадзенымі па іншых краінах паказвае, што Беларусь — адзін з усясьветных «рэкардсмэнаў» па распаўсюджанасьці булінгу ў школах
Ільготнікам — катлетка, платнікам — адбіўная з памідорам і сырам.
Каля дзьвюх гадзін 1 кастрычніка цягнулася забастоўка студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Яны пратэставалі супраць дзеяньняў унівэрсытэцкай адміністрацыі.
Каб вучыцца бясплатна, трэба мець сярэдні бал 9,61 з 10 і вышэйшы. А калі бал ніжэйшы за 8,8, студэнт будзе плаціць за вучобу 2 тысячы эўра.
У беларускіх школах забясьпечана аднолькавае харчаваньне для ўсіх дзяцей, заявіла журналістам начальнік аддзела па арганізацыі харчаваньня Нацыянальнага інстытута адукацыі Люцыя Міхальчук, піша БЕЛТА.
Паўтары сотні студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Машэрава адправілі ў Талачынскі раён зьбіраць яблыкі для мясцовага кансэрвавага заводу.
Былую перавялі ў іншую школу ў тым жа раёне на пасаду намесьніцы дырэктара.
Беларускі офіс UNICEF адказаў на адкрыты ліст блогера Антона Матолькі. Блогер пытаўся, як фонд абароніць вучня 4-й клясы, якому пагражала «настаўніца з партай» і якога Лукашэнка назваў шчанюком.
Інцыдэнт у 15-й школе Гомеля, калі настаўніца лаялася матам на вучня, горача абмяркоўваецца ў Беларусі. Ці праўда, што праявы агрэсіі з боку настаўнікаў дастаткова шырока распаўсюджаныя ў беларускіх школах?
У сярэдняй школе № 178 у Менску не пацьвярджаюць інфармацыю пра тое, што 70 настаўнікаў зьбіралі подпісы за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў старшыні «Белай Русі» Генадзя Давыдзькі.
Блогер нагадвае, што UNICEF нададзены глябальны мандат па абароне правоў усіх дзяцей, у тым ліку ў Беларусі, але фонд пакуль не камэнтаваў гісторыю.
Раніцай 20 верасьня паведамленьні пра абмежаваньне выкарыстаньня мабільных тэлефонаў у школах клясныя кіраўнікі пачалі масава рассылаць бацькам вучняў.
Паводле Tut.by, 19 верасьня ў менскіх школах дзецям паведамілі, што цяпер фота- і відэаздымкі ў школах забароненыя, а на пачатку дня вучні будуць здаваць тэлефоны кляснаму кіраўніку. У Міністэрстве адукацыі сказалі, што забарону на тэлефоны ўвялі ў сакавіку, але ня ўсе яе выконвалі.
Вышэйшых урадоўцаў і гомельскіх чыноўнікаў прыцягнулі да адказнасьці за інцыдэнт у гомельскай школе № 15, дзе настаўніца нецэнзурна абражала вучня.
Мы спыталі ў мінакоў на вуліцах Менску, як яны ставяцца да сытуацыі з гомельскай настаўніцай, якая абразіла вучня.
«Лукашэнка выставіў ідыётамі і дырэктарку школы, і чыноўнікаў ад адукацыі», — лічыць Фядута. Малышчыц назваў дзеяньні і выказваньні Лукашэнкі «звычайным танным папулізм перад выбарамі». Анісім перакананая, што сытуацыя ў гомельскай школе яшчэ больш абвострыцца.
Лукашэнка казаў, на месцы настаўніцы адкруціў бы яму галаву.
У расейскім Краснаярску настаўнік фізкультуры на ўроку ўдарыў першаклясьніка па галаве, а затым дазволіў іншым дзецям зьбіць хлопчыка. Пра інцыдэнт распавяла мама пацярпелага. Паводле яе словаў, інцыдэнт адбыўся ў школе № 16 на ўроку фізкультуры.
«Настаўніцу з партай» Людмілу Чацьвярткову тым часам вярнулі ў школу на загад Лукашэнкі. Яна вяртаецца да тых жа дзяцей, зь якімі працавала раней.
«Абсікаліся, што іх, бач, у сацыяльных сетках разьмясьцілі. А абсікаўшыся, узялі і пакаралі гэтага беднага настаўніка».
«Мы ідзём выконваць даручэньне прэзыдэнта — слова ў слова. Усё, што было сказана — пра звальненьне зь пераводам на іншую працу».
А настаўніцу загадаў вярнуць у школу.
Аляксандар Лукашэнка даручыў аднавіць на працы настаўніцу Людмілу Чацьвярткову, якая пагражала стукнуць школьніка партай і абражала яго.
Па адукацыі я — рускі філёляг. Памятаю, як мае бацькі ўздыхалі разам, раілі добра падумаць і абраць што-небудзь матэрыяльна цікавейшае, памятаю, як тата прапаноўваў: «Ідзі хаця б на руска-беларускае аддзяленьне, бо рускую літаратуру ты і так ведаеш, дык шчэ беларускую вывучыш».
Розгалас у сацсетках выклікаў пост Андрэя Лазуткіна, апублікаваны на афіцыйнай старонцы Міністэрства адукацыі ў фэйсбуку. Пост адрасаваны вядомаму выкладчыку Яўгену Лівянту і называецца «Чаму Лівянт не разумее, што робіць Мінадукацыі. Сындром „троечніка“?»
Вы шмат гісторый ведаеце, каб настаўніцы зрываліся на дырэктарках ці загадчыцах у РАНА?
Дзяцей біць нельга. Абражаць іх і кідацца на іх забаронена. Дарослым, якія «зрываюцца», якіх можна лёгка «справакаваць», трэба лячыцца. Грамадзтва, якое лічыць вінаватымі 9-гадовых дзяцей, ня мае права на існаваньне.
Назіраючы за гісторыяй з гомельскай настаўніцай, якая абмацюкала вучня, падумала, што тэма булінгу, у якім ахвярай становіцца настаўнік, у нас зусім не раскрытая.
У Гомлі 13 верасьня са школы № 15 звольнена настаўніца пачатковых клясаў. Яна пагражала вучню 4 клясы, што стукне яго партай, брудна лаялася і абражала малалетняга. Вечарам 13 верасьня ў школе прайшоў бацькоўскі сход.
Партал «Сильные новости» апублікаваў відэа, зьнятае ў сярэдняй школе № 15 Гомеля. На ім настаўніца крычыць і мацюкаецца падчас уроку расейскай мовы ў 4-й клясе.
Зь бюджэту Менску да канца 2019 году выдзеляць дадатковыя 500 тысяч рублёў на харчаваньне школьнікаў-ільготнікаў.
Свабода пагаварыла з ініцыятарам курсаў Алегам Жданавым.
Самай пачварнай з усіх верасьнёўскіх адукацыйных навінаў была для мяне не навіна пра перагляд тэставаньня, не навіна пра забарону цішотак з капюшонамі, а навіна пра тое, што ў шэрагу школаў Беларусі настаўнікі перадрукоўваюць каляндарна-тэматычнае плянаваньне з друкаваных кніжак.
Для вучняў VIII–IX клясаў беларускіх школаў увялі факультатыў «Школа юных абаронцаў Айчыны». Мэта — навучыць абараняць сувэрэнітэт Беларусі. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень.
Прафэсар Уладзімер Дунаеў, сябра грамадзкага Балёнскага камітэту, тлумачыць, што савецкага засталося ў беларускай вышэйшай адукацыі, заяўляе, што сацыяльнай справядлівасьці ў гэтай сфэры ўсё меней, і паведамляе, што за мяжой колькасьць беларускіх студэнтаў прыблізна роўная колькасьці расейскіх.
Аляксандар Лукашэнка загадаў, каб усе школьнікі былі «ў роўных умовах» — атрымлівалі аднолькавыя сьняданкі і абеды. Раней «бясплатнікаў» кармілі па-рознаму, іх мэню было менш разнастайнае. Што зьмянілася пасьля загаду Аляксандра Лукашэнкі ўсіх школьнікаў карміць аднолькава?
У Магілёве набралі найбольшую за 9 гадоў беларускамоўную клясу. У сярэдняй школе № 1 па-беларуску будуць навучацца 6 першаклясьнікаў. Свабода спытала ў бацькоў, чаму яны аддалі дзяцей менавіта сюды.
«Калі б я ня быў настаўнікам, не атрымаў пэдадукацыі, я ня быў бы прэзыдэнтам».
Але гэта яшчэ мусяць зацьвердзіць дэпутаты пасьля выбараў.
Можна спрачацца, ці мусіць школа займацца толькі прадметным навучаньнем, але калі ў школьную праграму плянуюць увесьці факультатыў пра прафэсіі, зьвязаныя зь бясьпекай дзяржавы, у мяне ўзьнікае пытаньне, ці мусіць школа выхоўваць вайскоўцаў?
Міліцыя ня выявіла карупцыйнага складніку ў парушэньнях, дапушчаных падчас рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. Вынікі алімпіяды анулявалі. Датычных да парушэньняў звольнілі ці пазбавілі прэміі.
Кіраўніцтва магілёўскай сярэдняй школы № 9 адмаўляецца набіраць вучняў у 10 клясу. Бацькі заяўляюць, што адміністрацыя навучальнай установы загадзя не папярэджвала пра такія намеры. Адпраўляць дзяцей у іншыя школы адмаўляюцца.
Паводле Лукашэнкі, на «дамашку» ідзе «5–6 гадзін», а Міністэрства адукацыі запэўнівае, што выконваюцца санітарныя нормы, якія прадугледжваюць на хатнія заданьні значна меншы час.
Для школаў закупяць інтэрактыўныя навучальныя панэлі «Гарызонт», а настаўнікі, якім ня будзе сярэдняга заробку да 2025 году, і надалей мусяць рабіць пакватэрныя абыходы.
У менскім Кіеўскім сквэры 26 жніўня Антон Самаль правёў адзіночны пікет супраць «закону аб адтэрміноўках».
Аляксандар Лукашэнка хоча склікаць нараду па адукацыі і вызначыць, ці варта замяняць ЦТ вусным экзамэнам. Запрасіць ён зьбіраецца розных сьпікераў, бо «павінна быць альтэрнатыва». Мы паразмаўлялі з экспэртамі, якія найбольш актыўна выказваюцца аб праблемах адукацыі.
Загрузіць яшчэ