Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі вучні праводзяць у школе і за хатнім заданьнем. Інфаграфіка


Аляксандар Лукашэнка ў Александрыйскай сярэдняй школе Шклоўскага раёну, 1 верасьня 2018 году
Аляксандар Лукашэнка ў Александрыйскай сярэдняй школе Шклоўскага раёну, 1 верасьня 2018 году

«Мы калечым дзяцей», — заявіў Аляксандар Лукашэнка 26 жніўня пра «непрымальныя» аб’ёмы хатніх заданьняў для школьнікаў. Мы паглядзелі, колькі белаурскія вучні праводзяць у школе і за хатнім заданьнем.

Паводле Лукашэнкі, на «дамашку» ідзе «5–6 гадзін», а Міністэрства адукацыі запэўнівае, што сочыць за выкананьнем санітарных нормаў, якія прадугледжваюць на хатнія заданьні значна меншы час:

  • 1 гадзіна 12 хвілін — у ІІ клясе;
  • 1 гадзіна 30 хвілін — у ІІІ—IV клясах;
  • 2 гадзіны — у V–VI клясах;
  • 2 гадзіны 30 хвілін — у VII–VIII клясах;
  • 3 гадзіны — у старшаклясьнікаў.

Але найперш школьнікі вучацца ў самой школе. Па часе навучаньня прынятыя розныя нормы: абавязковая нагрузка, максымальная дапушчальная нагрузка і агульная колькасьць фінансаваных зь бюджэту гадзін. Паводле гэтых нормаў выходзіць, што першаклясьнікі будуць мець пры пяцідзённым тыдні прыблізна 4 урокі на дзень, да V клясу — 4–5 урокаў, да VIII клясу — 5–6 урокаў, а затым ня менш як 6 урокаў на дзень.

Калі навучаньне пачынаецца а 8-й раніцы, то пяты ўрок сканчаецца каля 12:50 ці 13:00, шосты — бліжэй да 14, сёмы — бліжэй да 15. Пры старце а 9-й некаторыя школы нават ня ўлічваюць у раскладзе званкоў абавязковыя перапынкі на абед (два па 20 хвілін або адзін на 30 хвілін), і тады дзеці вызваляюцца з шостага ўроку а палове на 15-ю, а зь сёмага — а палове на 16-ю.

А потым хатняе заданьне. А ў некаторых — факультатывы, гурткі ці рэпэтытары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG