У Расеі ўведзеная часовая забарона на вываз з краіны замежных мэдыцынскіх вырабаў, якія былі дастаўлены з дзяржаваў, якія далучыліся да санкцый. Пастанову аб гэтым падпісаў прэм’ер-міністар Міхаіл Мішусьцін.
У якасьці першага кроку кампанія спыніць спотавыя закупкі расейскай нафты
Літоўская кампанія LTG Cargo з 7 сакавіка прыпыніла прадастаўленьне чыгуначных вагонаў-плятформаў для перавозак у Расею і Беларусь і транзытам у іншыя краіны.
У наступныя месяцы Сусьветны банк у дадатак да 700 мільёнаў выдзеліць Украіне пакет дапамогі на суму 3 млрд даляры і дадатковую падтрымку краінам, якія прымаюць украінскіх уцекачоў.
Сыны Лукашэнкі, «Белтэхэкспарт», «Гродна Азот» і іншыя.
«Істотная крэдытная рызыка. Вельмі нізкі запас трываласьці. Рэальная магчымасьць дэфолту».
Адна з найбуйнейшых фінансавых карпарацый сьвету Morgan Stanley прадказвае дэфолт Расeі. Дэфолт, паводле Саймана Ўэйвэра, спэцыяліста карпарацыі ў крэдытнай палітыцы, чакаецца ў сярэдзіне красавіка.
Таксама ад увядзеньня эмбарга адмовілася Вугоршчына.
У розных гарадах Беларусі з ростам курсу даляра павялічваюцца і цэны на прадукты, найперш імпартныя.
Сваімі прагнозамі будучыні эканомікі Беларусі з газэтай «Беларусы і рынак» падзяліўся дырэктар расейскага Цэнтру дасьледаваньняў постіндустрыяльнага грамадзтва, доктар эканамічных навук Уладзіслаў Іназемцаў
Да санкцый супраць Расеі і Беларусі далучаюцца новыя прадстаўнікі буйнога бізнэсу.
Амэрыканская фінансавая кампанія American Express прыпыніла аказаньне паслугаў на тэрыторыі Расеі і Беларусі.
Вайна Расеі супраць Украіны стала прычынай новых эканамічных санкцый супраць Беларусі. Аднак некаторыя заходнія кампаніі пакідаюць беларускі рынак з уласнай ініцыятывы. Расказваем пра такія выпадкі.
Фінскія інвэстары лідзкага піўзаводу прынялі рашэньне пакінуць рынак Беларусі пасьля расейскай агрэсіі на Ўкраіну і падтрыманьня рэжымам Лукашэнкі гэтых дзеяньняў.
Ваенныя дзеяньні ва Ўкраіне, рэзкі рост даляра і рашэньне зьехаць зь Беларусі многіх уласьнікаў кватэр — усё гэта наўпрост уплывае на рынак у тым ліку і арэнднага жыльля.
Раней цягам некалькіх гадоў агенцтва давала нашай краіне рэйтынг В. Рэйтынгі перагледзелі ў сувязі з нападам Расеі на Ўкраіну, які адбыўся ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, і беспрэцэдэнтнымі санкцыямі ў выніку гэтага.
Пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны Захад увёў эканамічныя санкцыі для Крамля. Беларусі таксама дасталося.
Пасьля ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны і паводле рашэньня Эўракамісіі аб поўным выкананьні ўсіх абмежавальных мераў ЭЗ Камісія прыпыніла супрацоўніцтва з Расеяй і яе хаўрусьнікам Беларусьсю ў рамках праграмаў трансьмежнага супрацоўніцтва.
Банк адзначыў, што ён не ўхваляў новыя крэдыты Беларусі з 2020 году, а Расеі з 2014 году.
Большасьць зь іх, а менавіта 81, зарэгістраваныя або базуюцца ў Расеі.
«Белавія» унесла зьмены ў расклад чартэрных рэйсаў у Эгіпет, а таксама з 11 сакавіка падвышае іх кошт. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.
Рашэньне зьвязанае з ваеннымі дзеяньнямі ва Украіне.
Францускія мытнікі арыштавалі супэр’яхту «Amore Vero», якая, як мяркуюць, належыць кіраўніку «Роснефти» Ігару Сечыну.
Летась Беларусь павялічыла экспарт прадукцыі ва Ўкраіну на 67,8%, да 4,8 мільярда даляраў, а ўкраінскі імпарт — на 10,8%, да 1,47 мільярда даляраў. Традыцыйна, пачынаючы з 2015 году, найбольшую долю ў экспарце займаюць нафтапрадукты і ўгнаеньні.
Сусьветны банк спыніў фінансаваньне ўсіх сваіх праграм у Беларусі. Глядзім, што гэта былі за праграмы і якія грошы там задзейнічаныя.
«Ніколі такога не было, і вось зноў», — напісана на галоўнай старонцы.
За першы тыдзень вайны Расеі супраць Украіны на беларускай чыгунцы адбылося адразу некалькі надзвычайных здарэньняў.
Амбасадары Эўразьвязу дамовіліся адключыць ад SWIFT сем расейскіх банкаў, а таксама ўхвалілі санкцыі супраць расейскіх мэдыя-карпарацый RT і «Спутник».
Адпаведны ўказ 1 сакавіка падпісаў Уладзімер Пуцін, паведамляе ТАСС.
Прэс-сакратарка Белага дому сказала, што ЗША працуюць над тым, каб паскорыць пастаўкі ва Ўкраіну ў рамках апошняга пакету дапамогі, зацьверджанага Байдэнам.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у адказ на ўведзеныя супраць Расеі санкцыі падпісаў указ «Аб ужываньні спэцыяльных эканамічных мераў у сувязі зь недружалюбнымі дзеяньнямі ЗША і замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў, якія далучыліся да іх».
Даляр і эўра вырасьлі на тле санкцый, уведзеных супраць Лукашэнкі і Пуціна.
Заўтра міністры замежных спраў краін ЭЗ правядуць відэасустрэчу, каб прыняць палітычнае пагадненьне.
Раней прыйшлі паведамленьні, што за адключэньне Расеі ад SWIFT выказаліся Грэцыя, Італія, Францыя, Кіпр, іншыя краіны.
«Банк БелВЭБ адным з першых банкаў сутыкнуўся з наступствамі санкцый ЭЗ і ЗША. Спадзяёмся на разуменьне з вашага боку», — гаворыцца ў паведамленьні.
Рада дырэктараў Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) абмеркавала падзеі ва Ўкраіне, асудзіла расейскую агрэсію і выказала падтрымку ўкраінскаму ўраду і ўкраінцам.
Паводле Bloomberg, багацьце расейскіх мільярдэраў скарацілася пасьля ўварваньня ва Ўкраіну амаль на 40 мільярдаў даляраў. Больш за ўсё ў працэнтных адносінах страцілі Алекпераў і Цімчанка — каля 40 працэнтаў.
Эўразьвяз працягвае пашырэньне санкцыяў супраць найвышэйшага кіраўніцтва Расеі.
Расказваем пра прадпрыемствы, кампаніі і асобаў, якія трапілі пад чарговыя санкцыі з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі.
На фоне вайны расейскія кампаніі за мяжой нясуць страты.
На фоне нападу Расеі на Ўкраіну 24 лютага беларускі рубель рэзка прасеў адносна замежных валют.
Некаторыя банкі ў Менску прадаюць даляр ужо па 3 рублі.
Форум арганізуе Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) у генэральным партнэрстве з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам (ЭГУ) у гістарычным будынку ЭГУ ў цэнтры Вільні.
Пра рыхтаваньне масавых закупаў зброі паведамілі ва ўрадзе Беларусі, матывуючы гэта сытуацыяй навокал.
Кампанія зь літоўскім капіталам Paysera абвясьціла, што больш ня будзе абслугоўваць апэрацыі ў расейскіх рублях, закрые рахункі расейскіх кліентаў і абмяжуе пераказ грошай у банкі Расеі і зь іх.
Украіна пасьля максымальных аб’ёмаў закупкі беларускай электраэнэргіі ў 2021-м і на пачатку 2022 году адключыла трансмежныя лініі электраперадач.
Праектная магутнасьць новага порту можа дасягаць 5 мільёнаў тонаў на год. Гэта менш, чым Беларусь экспартуе калійных угнаеньняў.
У Вільні 22-23 лютага праходзіць беларускі бізнэс-форум. Яго арганізатарам выступае Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА). Мэтай падзеі зьяўляецца стварэньне моцнай бізнэс-дыяспары.
Пад амэрыканскія санкцыі ў сувязі з прызнаньнем Крамлём незалежнасьці груповак «ЛНР» і «ДНР» трапіў сярод іншых «Внешэкономбанк». Гэта расейскі банк, які мае свае даччыныя кампаніі ў Беларусі і Ўкраіне.
Усьлед за сайтам Нацыянальнага банку Беларусі 22 лютага перастаў адкрывацца сайт Беларускай валютна-фондавай біржы.
Загрузіць яшчэ