Апошнія падзеі прывялі да сур’ёзных збояў у ланцужку паставак і умовах гандлю, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні на сайце кампаніі.
Удакладняецца, што Inter IKEA Group спыняе ўвесь імпарт у Расею, а таксама экспарт з Расеі і Беларусі. Спыняюцца ўсе вытворчыя апэрацыі IKEA Industry.
У Беларусі крамаў швэдзкай кампаніі няма, але ёсьць некалькі вытворчасьцяў прадукцыі пад гандлёвай маркай IKEA. Усе гэтыя кампаніі не адносяцца да IKEA Group наўпрост і выступаюць выключна ў ролі выканаўцаў, якім IKEA даверыла выраб прадукцыі.
Сёньня таксама стала вядома, што працу ў Беларусі прыпынілі тры крамы швэдзкай кампаніі H&M.