Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні праходзіць бізнэс-форум Belarus Business Harbour in Baltics


Сьвятлана Ціханоўская падчас выступу на бізнэс-форуме
Сьвятлана Ціханоўская падчас выступу на бізнэс-форуме

Форум арганізуе Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) у генэральным партнэрстве з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам (ЭГУ) у гістарычным будынку ЭГУ ў цэнтры Вільні.

22–23 лютага ў Вільні праходзіць бізнэс-форум Belarus Business Harbour in Baltics пад патранажам Сьвятланы Ціханоўскай.

Асноўныя мэты форуму — згуртаваць беларускі бізнэс за мяжой, стварыць моцную і ўплывовую бізнэс-дыяспару, а таксама працягнуць дыялёг з прадстаўнікамі дэмакратычных краінаў аб тым, як яны могуць падтрымаць беларускую бізнэс-супольнасьць у выгнаньні.

Сьвятлана Ціханоўская на бізнэс-форуме Belarus Business Harbour in Baltics
Сьвятлана Ціханоўская на бізнэс-форуме Belarus Business Harbour in Baltics

Сьвятлана Ціханоўская выступіла на форуме і расказала, якія ўмовы неабходныя для разьвіцьця бізнэсу ў Беларусі.

«Мы шмат разоў чулі ў Беларусі, што „моцная рука“ — гэта аснова дзяржавы. Але я лічу, што асновай дзяржавы і стабільнай эканомікі ёсьць ініцыятыва людзей. Ініцыятыва, якая заахвочваецца, а ня душыцца. Ініцыятыва, якую падтрымліваюць, а не забіваюць бясконцымі абмежаваньнямі, праверкамі і нават неапраўданымі крымінальнымі справамі. На мой погляд, новай Беларусі патрэбная адэкватная падатковая сыстэма, роўныя ўмовы для дзяржаўных і прыватных кампаніяў, амністыя капіталу. У новай Беларусі малы і сярэдні бізнэс мусіць магчы легалізаваць свой капітал, не баючыся судовага перасьледу, — бо мы разумеем, што многія сумленныя прадпрымальнікі не хацелі падтрымліваць нелегітымны рэжым», — сказала Ціханоўская.

Бізнэс-форум Belarus Business Harbour in Baltics
Бізнэс-форум Belarus Business Harbour in Baltics

Яна падкрэсьліла, што «цяжкасьцяў не пазьбегнуць», але назвала ўмовы, якія дапамогуць у разьвіцьці бізнэсу ў новай Беларусі:

  • «Санкцыі будуць зьнятыя».
  • «Прыватны сэктар будзе расьці дзякуючы эканамічным рэформам».
  • «Многія таленавітыя беларусы вернуцца дадому ў якасьці кампэтэнтных бізнэс-мэнэджараў, прыватных інвэстараў, бізнэсмэнаў, выкладчыкаў ВНУ».
  • «Дзяржаўныя прадпрыемствы пройдуць ацэнку свайго стану, некаторыя зьведаюць сурʼёзную зьмену кіраўніцтва».
  • «ЭЗ дасьць пакет эканамічнай дапамогі на 3 мільярды эўра для падтрымкі рэформаў у новай Беларусі».
  • «Іншыя дэмакратычныя краіны (ЗША, Канада, Вялікая Брытанія) і міжнародныя арганізацыі таксама забясьпечаць дадатковае фінансаваньне».

На форуме выступяць прадстаўнікі ўладаў Літвы, эўрапейскага бізнэсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG