Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна спыніла закупку беларускай электраэнэргіі. Чаму і на які пэрыяд?


Украіна пасьля максымальных аб’ёмаў закупкі беларускай электраэнэргіі ў 2021-м і на пачатку 2022 году адключыла трансмежныя лініі электраперадач.

Як вынікае з апэратыўных зьвестак трансмежных ператокаў электраэнэргіі, апублікаваных на сайце Нацыянальнай кампаніі «Укренерго», 23 лютага пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі не ажыцьцяўляюцца.

Раней Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны і дзяржаўнае вытворчае аб’яднаньне «Белэнэрга» паведамлялі, што адключэньне трансмежных ператокаў паміж Беларусьсю і Ўкраінай узгоднена і заплянавана на 24-26 лютага. Гэта адбываецца ў межах падрыхтоўкі Аб’яданай энэргетычнай сыстэмы Ўкраіны да адключэньня ад энэргетычных сыстэм Беларусі і Расеі і далучэньня да эўрапейскай сеткі ENTSO-E.

У верасьні 2021 году прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль заяўляў, што ўжо ў зімовы пэрыяд 2021/2022 году ўкраінская энэргасыстэма будзе працаваць асобна ад энэргасыстэм Беларусі і Расеі.

З пачатку лютага прыватныя ўкраінскія кампаніі набылі ў Беларусі 302,6 мільёна кіляват-гадзін.

У 2021 годзе Беларусь прадала Ўкраіне рэкордны за апошнія сем гадоў аб’ём электраэнэргіі — 1,176 мільярда кВт-гадзін.

Паводле Нацыянальнай энэргетычнай кампаніі Ўкраіны «Укренерго», у 2020 годзе пастаўкі беларускай электраэнэргіі склалі 152,3 мільёна кВт-гадзін, у 2019 — 851,3 мільёна кВт-гадзін.

У 2016–2018 гадах паcтаўкі беларускай электраэнэргіі ажыцьцяўляліся толькі для энэргазабесьпячэньня так званых тупіковых раёнаў памежных населеных пунктаў Беларусі і Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG