Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банк БелВЭБ папярэдзіў кліентаў пра абмежаваньне апэрацый на картках праз санкцыі ЗША і Эўразьвязу


Банк БелВЭБ у Менску
Банк БелВЭБ у Менску

«Банк БелВЭБ адным з першых банкаў сутыкнуўся з наступствамі санкцый ЭЗ і ЗША. Спадзяёмся на разуменьне з вашага боку», — гаворыцца ў паведамленьні.

Кліентаў банку таксама паінфармавалі, што ажыцьцяўленьне апэрацый па картках Visa на замежных онлайн-сэрвісах (Яндекс, Wildberries, AliExpress, Ozon і інш.), а таксама з дапамогай Apple Рау будзе недаступнае.

Таксама ў банку паведамілі, што часова ўводзяцца абмежаваньні на куплю замежнай валюты ў інтэрнэт-банкінгу і мабільнай аплікацыі UP.

Банкаматы банку БелВЭБ і банкаў-партнэраў працуюць у «штатным рэжыме».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG