Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя дэталі праекту порту пад Пецярбургам для беларускага калію. Ад Расеі чакаюць на яго крэдыту $500 млн


Кампанія «Беларуськалій»
Кампанія «Беларуськалій»

Праектная магутнасьць новага порту можа дасягаць 5 мільёнаў тонаў на год. Гэта менш, чым Беларусь экспартуе калійных угнаеньняў.

Расея можа прафінансаваць будаўніцтва порту пад Санкт-Пецярбургам для перавалкі беларускіх калійных угнаеньняў і даць крэдыт на 500 мільёнаў даляраў. Пра гэта піша выданьне «Деловой Петербург».

Паведамляецца, што праектная магутнасьць порту складзе 5 мільёнаў тонаў на год з магчымасьцю павялічэньня да 7 мільёнаў тонаў. Аднак штогод Беларусь экспартуе да 11 мільёнаў тонаў калійных угнаеньняў.

Менск мае патрэбу ў новым экспартным маршруце ў сувязі з адмовай Літвы транспартаваць беларускі калій з 1 лютага 2022 году з прычыны заходніх санкцый да беларускай калійнай галіны.

У апошнія гады Літва была галоўным экспартным калідорам для беларускага хлоркалію.

Па заявах уладаў, Беларусь цяпер экспартуе калій праз Расею і Ўкраіну. Аднак магутнасьці расейскіх партоў ня могуць прыняць увесь аб’ём экспарту беларускага калію, а ўкраінская чыгунка заявіла аб забароне з 16 лютага 2022 году перавозкі прадукцыі «Беларуськалій» — як транзыту, так і дастаўкі пакупнікам ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG