Эканоміка Расеі скароціцца на 15% у 2022 годзе і на 3% — у 2023 годзе. Такім чынам, удар ад заходніх санкцый, зыход замежных кампаній, «уцечка мазгоў» і каляпс у галіне экспарту зьвядуць на нуль 15 гадоў дасягненьняў.
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заявіў, што наступствы ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну могуць зачапіць 1,6 мільярда жыхароў плянэты.
У Беларусі да 1 красавіка 2024 году не будуць падвышаць базавую арэндную велічыню і арэндныя стаўкі за карыстаньне дзяржмаёмасцю — рухомай і нерухомай. Такое рашэньне прыняў апэратыўна-сытуацыйны штаб пры ўрадзе
Звычайна Камітэт дзяржаўнага кантролю загадзя прапісвае, у якія арганізацыі прыйдуць з праверкамі. Пры гэтым ведамства нават пыталася меркаваньня беларусаў, у якія кампаніі варта прыйсьці.
Беларускі аўтарынак у траўні 2022 году скараціўся на 83% у параўнаньні з аналягічным месяцам мінулага году, у адносінах да красавіка продажы ўпалі на 30% — усё праз рост цэнаў і недаступнасьць крэдытаў.
Кіеў запрасіў ад міжнародных партнэраў дзейсныя гарантыі бясьпекі ў моры для аднаўленьня паставак украінскага збожжа на вонкавы рынак.
Мабільны апэратар life:) з 15 чэрвеня павысіць тарыфы на шмат паслугаў, у тым ліку абанэнцкую плату па тарыфных плянах, а таксама на роўмінг.
Вайна радыкальна памяняла стаўленьне да краін і іх лідэраў, якія датычныя да агрэсіі супраць Украіны.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц выказаўся супраць паслабленьня санкцыяў у дачыненьні да беларускіх уладаў дзеля арганізацыі транспартаваньня ўкраінскага збожжа.
Зрабіць гэта можна будзе, калі банкі прымуць такія ўмовы і калі паступіць адпаведная просьба кліента.
У офісе гандлёвай сеткі «ОМА» праходзіць ператрус — пад будынкам стаяць чорныя мікрааўтобусы. Работнікі «ОМА», якія знаходзяцца ў будынку, не выходзяць на сувязь.
У сьпісе шэсьць абаронных прадпрыемстваў Беларусі.
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Рэспублікі Беларусь у траўні зьнізіліся на 4,5%.
Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс заявіў, што расейскае ўварваньне ва Ўкраіну паставіла пад пагрозу харчовую бясьпеку ва ўсім сьвеце.
Пад санкцыі падпалі «Россельхозбанк», Маскоўскі крэдытны банк і Беларускі банк разьвіцьця «Белінвэстбанк».
Збожжа з Украіны ня можа транспартавацца ў балтыйскія парты празь Беларусь, бо адрамантаваная чыгунка на ўкраінска-беларускай мяжы можа быць скарыстаная для новых нападаў, заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Ўкраіна не гатовая разглядаць пытаньне экспарту ўласнага збожжа празь Беларусь.
На фоне абмежаваньняў на экспарт расейскай нафты адміністрацыя Джо Байдэна дазволіла італьянскай (Eni SpA) і гішпанскай (Repsol SA) нафтавым кампаніям ужо ў наступным месяцы пачаць пастаўкі вэнэсуэльскай нафты ў Эўропу.
Ва ўрада атрымаецца арганізаваць «паралельны імпарт» з дапамогай фірм-«пракладак» і краін, якія ня ўводзілі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Такое меркаваньне ў камэнтары BPN выказаў эканаміст Яраслаў Раманчук.
Гандляры не жадаюць, каб казахстанскую нафту пераблыталі з расейскай. Цяпер яна будзе называцца «Казахстанская экспартная сумесь сырой нафты» — KEBCO.
4 чэрвеня завяршаецца тэрмін дзеяньня выключэньня, якое дазваляла ўвозіць у Літву будаўнічыя матэрыялы зь Беларусі, што знаходзяцца пад санкцыямі ЭЗ.
Вайна ва Ўкраіне, праблемы зь візамі і бясьпекай, дарагія Эгіпет і Турэччына — то як адпачыць? Свабода вывучыла прапановы турыстычных фірмаў, пагутарыла з уласьнікам сядзібы і зь беларусамі, якія зьбіраюцца ў адпачынак.
Гэта дзяржаўны банк, карткі якога маюць 1,2 мільёна беларусаў.
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ўжо разагналася да 16,8%. Разам з экспэртамі разьбіраемся, што падаражэе найбольш у бліжэйшай будучыні
Апэратары энергасыстэм краінаў Балтыі — эстонскі Elering, латвійскі Augstsprieguma tīkls (AST) і літоўскі Litgrid — заключылі пагадненьне, згодна зь якім яны больш ня будуць купляць расейскую электрычнасьць.
Францускае старшынcтва ў Эўразьвязе паведамляе, што ў межах шостага пакету санкцыяў ЭЗ адносна Беларусі і Расеі прадугледжанае адключэньне ад сыстэмы SWIFT трох расейскіх банкаў, у тым ліку Сбербанку, і аднаго беларускага.
Эмбарга на расейскую нафту ня будзе поўным, але ахопіць звыш 90% паставак. Патрыярха Кірыла вывелі з санкцыйнага сьпісу на патрабаваньне Вугоршчыны.
Тайвань зьяўляецца сусьветным лідэрам у вытворчасьці чыпаў і мікрасхем.
У Кіеве аднаўленьня патрабуюць амаль 390 дамоў, пашкоджаных расейскімі снарадамі і ракетамі.
Вядомы брэнд онлайн-казіно і ставак на спорт Parimatch некалькі гадоў быў сярод лідэраў свайго сэгменту рынку.
Прычына — вайна Крамля супраць Украіны і яе падтрымка рэжымам Лукашэнкі.
Саудаўская Арабія гатовая павялічыць здабычу нафты, калі здабыча ў Расеі істотна ўпадзе ў выніку накладзеных на яе санкцый, піша Financial Times са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Здабыча нафты ў Расеі ў красавіку зьнізілася на 1 млн барэляў за дзень.
Шэраг беларускіх банкаў пасьля перапынку ў сакавіку і красавіку абвясьцілі ў траўні, што зноў пачынаюць выдаваць спажывецкія крэдыты. Разьбіраемся, ці выгадна гэта.
Пра велізарныя маштабы стратаў заявіў у відэазвароце да камітэту замежных спраў і абароны ірляндзкага парлямэнту кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.
Да лета 2020 году арандаваць жыльлё ля мора ў Батумі было ўдвая таньней, чым у беларускай сталіцы. Цяпер сытуацыя адваротная.
Абавязковая ўмова для ўдзельнікаў аўкцыёну — шторкі на вокнах. Заяўку падпісаў асабіста Карпянкоў.
Рэальныя пэнсіі ў Беларусі падаюць пяты месяц запар. Пералічваем, колькі гэта ў прадуктах.
Літоўскі канцэрн VMG Group, адзін зь лідэраў у сфэры дрэваапрацоўкі і вытворчасьці мэблі ў краінах Балтыі і пастаўшчык IKEA, згарнуў свой бізнэс у Беларусі, дзе мае тры прадпрыемствы.
Беларускую эканоміку і іншыя сфэры чакаюць пэўныя зьмены ў першы месяц лета-2022.
Праблемы тычацца як аплаты карткамі, пераводаў, так і зьняцьця грошай у банкаматах.
Эмбарга на расейскую нафту ня будзе поўным, але ахопіць звыш каля 90% паставак.
Газавы трэйдэр зь Нідэрляндаў GasTerra прыняў рашэньне не выконваць патрабаваньні «Газпрому» аб новай сыстэме аплаты расейскага газу, паводлое якой пастаўкі аплачваюцца ў расейскіх рублях.
Наваполацкае прадпрыемства мае праблемы ня толькі з загрузкай, але і зь лягістыкай.
Авіяцыйныя ўлады Ізраіля адмовілі «Белавія» ў абслугоўваньні самалётаў у аэрапорце «Бэн Гурыён», у сувязі з чым авіякампанія вымушана адмяніць раней заплянаваныя рэйсы ў Тэль-Авіў.
У праекце закону «Аб удасканаленьні сацыяльна-эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь» урад прапанаваў кардынальна перагледзець практыку рэгуляваньня некаторых напрамкаў. Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў абгрунтаваць гэтыя захады і паведаміць, як яны адаб’юцца на прыбытках бюджэту.
Апошні праект рашэньня саміту ЭЗ, які пачынаецца ў панядзелак, выключае з-пад санкцыяў пастаўкі расейскай нафты праз трубаправоды. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк, які азнаёміўся з праектам пастановы.
Эўрапейская камісія прапанавала краінам-сябрам ЭЗ забараніць марское транспартаваньне расейскай нафты і адтэрмінаваць увядзеньне абмежаваньняў на пастаўкі па нафтаправодзе «Дружба» — ключавой крыніцы сырой нафты ў Вугоршчыну.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн адмяніў 25-працэнтнае мыта на імпарт сталі з Украіны, уведзенае ў 2018 годзе Дональдам Трампам.
Больш за палову беларусаў — 52% — заўважылі зьніжэньне сваіх даходаў, сьведчаць вынікі дасьледаваньня індэксу спажывецкай упэўненасьці, якое правёў у красавіку цэнтар BEROC.
Кітай забараніў пералёты ў краіну для самалётаў Boeing і Airbus расейскіх авіяперавозчыкаў, зарэгістраваных адразу ў дзьвюх юрысдыкцыях.
Загрузіць яшчэ