Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інсайд Свабоды: Праект рашэньня Эўразьвязу выводзіць з-пад эмбарга расейскую нафту, якая пастаўляецца праз трубаправод


Апошні праект рашэньня саміту ЭЗ, які пачынаецца ў панядзелак, выключае з-пад санкцыяў пастаўкі расейскай нафты праз трубаправоды. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк, які азнаёміўся з праектам пастановы.

«Рада прыйшла да пагадненьня, што шосты пакет санкцый супраць Расеі будзе ахопліваць сырую нафту, а таксама нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расеі ў дзяржавы-сябры, з часовым выключэньнем для сырой нафты, што пастаўляецца праз трубаправод», — гаворыцца ў тэксьце пастановы, якую павінны зацьвердзіць на саміце ўсе дзяржавы – сябры Эўразьвязу.

У нядзелю краіны Эўрапейскага Зьвязу не змаглі дасягнуць пагадненьня ў пытаньні эмбарга на расейскую нафту. Прапанова, якая абмяркоўвалася ў нядзелю ўвечары, прадугледжвала забарону паставак расейскай нафты ў ЭЗ морам да канца году, але не распаўсюджвалася на нафту, якая пастаўляецца праз расейскі нафтаправод «Дружба» ў Вугоршчыну, Славаччыну і Чэхію.

Прапанова таксама прадугледжвала, што краіны-сябры будуць паступова спыняць імпарт нафты, якая пастаўляецца марскім шляхам, цягам шасьці месяцаў і нафтапрадуктаў цягам васьмі месяцаў.

  • Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль выказаў спадзяваньне, што сябры ЭЗ павінны дасягнуць згоды наконт новага пакету санкцый супраць Расеі. Ён выказаў сумнеў, што ўвядзеньне забароны на імпарт расейскай нафты можа праваліцца праз супраціў Вугоршчыны і іншых усходнеэўрапейскіх дзяржаў: «Не, я так ня думаю... у выніку, будзе дамова».
  • Раней ЭЗ прапанаваў спыніць увесь імпарт расейскай нафты ў пачатку наступнага году. Вугоршчыне і Славаччыне быў дадзены час да канца 2024 году, каб выканаць патрабаваньні, а Чэскай Рэспубліцы – да чэрвеня 2024 году. Але Вугоршчына выступіла супраць.
  • Разам з тым Эўрапейская рада зноў падкрэсьліла, што выступае за «ўзмацненьне ціску на Расею і Беларусь, каб спыніць вайну Расеі супраць Украіны. Эўрапейская рада заклікае ўсе краіны далучыцца да санкцый ЭЗ. Любыя спробы абысьці санкцыі павінны спыняцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG