Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскі офіс «ОМА» прыйшлі сілавікі. Нядаўна кампанія адмовілася закупляць беларускія тавары за вайну ва Ўкраіне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У офісе гандлёвай сеткі «ОМА» праходзіць ператрус — пад будынкам стаяць чорныя мікрааўтобусы. Работнікі «ОМА», якія знаходзяцца ў будынку, не выходзяць на сувязь.

СМІ не ўдалося зьвязацца з кіраўніцтвам. У кантакт-цэнтры пакуль ня ведаюць, што адбываецца ў галаўным офісе, там не змаглі пацьвердзіць гэтую інфармацыю.

У сярэдзіне траўня стала вядома, што фінска-літоўская кампанія Kesko Senukai прыпыніла дзейнасьць у Беларусі і выходзіць са складу акцыянэраў гандлёвай сеткі краіны «ОМА». Усе гандлёвыя адносіны зь беларускай сеткай былі спыненыя яшчэ ў красавіку. Акрамя таго, кампанія прыпыніла закупкі расейскіх і беларускіх тавараў. Прычына — расейскае ўварваньне ва Ўкраіну.

​«ОМА» – адна з найбуйнейшых сетак па продажы будаўнічых матэрыялаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG