Урад рэкамэндаваў банкам па заявах крэдытаатрымальнікаў — фізычных асоб даваць адтэрміноўку пагашэньня спажывецкіх крэдытаў на паўгода, крэдытаў на фінансаваньне нерухомасьці — на год з прадаўжэньнем тэрміну пагашэньня крэдытаў на гэты ж тэрмін.
Такое рашэньне прыняў апэратыўна-сытуацыйны штаб пры Савеце міністраў.
Раней шэраг беларускіх банкаў пасьля перапынку ў сакавіку і красавіку абвясьцілі ў траўні, што зноў пачынаюць выдаваць спажывецкія крэдыты.
Даўгі беларусаў па спажывецкіх крэдытах падаюць чацьвёрты месяц запар, гэта значыць, што крэдыты бяруць усё менш ахвотна. А вось аб’ём крэдытаў на нерухомасьць працягвае расьці.