Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ адключае ад SWIFT беларускі банк


SWIFT
SWIFT

Францускае старшынcтва ў Эўразьвязе паведамляе, што ў межах шостага пакету санкцыяў ЭЗ адносна Беларусі і Расеі прадугледжанае адключэньне ад сыстэмы SWIFT трох расейскіх банкаў, у тым ліку Сбербанку, і аднаго беларускага.

Пра абмежавальныя меры адносна Беларусі і Расеі гаворыцца ў Твітэры францускага старшынства. Гэтыя меры былі ўхваленыя на апошнім саміце Эўразьвязу.

  • Адключэньне ад сыстэмы SWIFT трох расейскіх банкаў, у тым ліку Сбербанку, і аднаго беларускага.
  • Пашырэньне забароны на экспарт у Расею, у прыватнасьці хімічнай і высокатэхналягічнай прадукцыі.

Сбербанк — самы буйны банк Расеі. Ён мае «дачку» ў Беларусі. Імаверна, гаворка ідзе менавіта пра гэта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG