Аб’яднаньне беларускіх сілавікоў BelPol апублікавала расьсьледаваньне «Гісторыя самага вялікага хабару Лукашэнкі — Рэзыдэнцыя Ўсход». Гэта фільм пра яшчэ адну рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, у якой прапісаны яго сыны, нявесткі і ўнукі. Яна знаходзіцца на Менскім моры.
Кнігу Сашы Філіпенкі ў турме на Акрэсьціна чыталі і перадавалі з камэры ў камэру. Аўтар лічыць, што галоўная ўзнагарода, якую можа атрымаць пісьменьнік — што кніга дапамагае людзям.
Як найменей 133 чалавекі загінулі пры нападзе на «Крокус Сіці Хол» пад Масквой ўвечары 22 сакавіка, паводле афіцыйных зьвестак. Дзясяткі чалавек працягваюць знаходзіцца ў бальніцах. Сама канцэртная пляцоўка была амаль цалкам разбурана ў выніку выбухаў.
Адным з аб’ектаў расейскіх авіяўдараў 22 сакавіка стала Дняпроўская гідраэлектрастанцыя.
15–17 сакавіка 2024 года ў Расеі адбываюцца выбары прэзыдэнта, сёньня і заўтра ідзе датэрміновае галасаваньне.
Што вядома пра напад на паплечніка Навальнага Леаніда Волкава ў Вільні.
Чэхіі ўдалося сабраць грошы на закупку 300 тысяч снарадаў для Ўкраіны. Агулам плянуецца набыць 800 тысяч снарадаў. У Празе раней заяўлялі, што ведаюць, дзе ўзяць боепрыпасы для Ўкраіны за межамі Эўропы. На іх працягваюць зьбіраць грошы. Фінансава ўдзельнічаюць Нямеччына, Нідэрлянды і Нарвэгія.
Выніковым адказам Захаду на сьмерць расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага будзе падтрымка Ўкраіны. Пра гэта ў інтэрвію вядучай тэлеканалу «Настоящее время» Ірыне Рамалійскай заявіла журналістка Жанна Нямцова — дачка забітага дзевяць гадоў таму ў Маскве апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова.
Юлія Навальная заявіла, што «працягне справу мужа», Аляксея Навальнага.
Яшчэ ў жніўні 2020 года, падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, у Беларусі зьявілася сацыяльная ініцыятыва INeedHelpBY, якая дапамагала прадуктамі харчаваньня пацярпелым ад рэпрэсій.
Украінскі каардынацыйны штаб па абыходжаньні з ваеннапалоннымі пацьвердзіў, што 65 ваеннапалонных са сьпісу, апублікаванага расейскім бокам, плянавалася абмяняць 24 студзеня.
Раніцай 24 студзеня ў Белгарадзкай вобласьці ўпаў вайскова-транспартны самалёт Іл-76. У Мінабароны РФ заявілі, што на борце знаходзіліся палонныя вайскоўцы УСУ. Масква абвінавачвае ва ўдары па самалёце Ўкраіну. Паводле губэрнатара Белгарадзкай вобласьці Гладкова, усе, хто былі на борце, загінулі.
У Грузіі патрабуюць прыбраць з абраза Матроны Маскоўскай выяву Ёсіфа Сталіна. У знак пратэсту выстаўлены ў Тбілісі абраз нават аблілі фарбай.
У Эўропе усё часьцей гучаць заклікі да насельніцтва рыхтавацца да вялікай вайны.
«Калі параўноўваць з Менскам, то Наваполацак — гэта маленькі горад. Але там кожны тыдзень затрымліваюць па 5–6 чалавек», — расказала Інэса Ворыхава.
Тэлеканал «Настоящее время» сабраў інфармацыю пра тое, як выратавальнікі, паліцыянты і мясцовыя жыхары эвакуавалі свойскіх жывёл разам з пацярпелымі з разбураных расейскімі ракетамі будынкаў.
Зімовыя сьвяты — традыцыйны пэрыяд палітычнага зацішша ў Эўропе. Пачатак 2024 году не выключэньне. Але калі істэблішмэнт вернецца з адпачынку, надыдзе час рашэньняў, якія могуць радыкальна паўплываць на сытуацыю ва Ўкраіне і ў Эўропе.
Падчас ракетнага ўдару ўкраінскіх войскаў па вялікім дэсантным караблі «Новачаркаск», які стаяў у порце Феадосіі, загінулі 74 маракі, пішуць «Навіны Севастопаля» са спасылкай на аддзел інфармацыйнага забесьпячэньня Чарнаморскага флёту Расеі.
Натальля Качанава прайшла шлях ад дыспэтчара «Водаканалу» ў Полацку да старшыні Савету Рэспублікі. Чым яна запомнілася на сваёй пасадзе, расказвае «Настоящее время Беларусь».
Загрузіць яшчэ