Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Малдовы не прыняла даверчыя граматы ад пасла Расеі


Алега Азёраў
Алега Азёраў

Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду не прыняла даверчыя граматы ад пасла РФ Алега Азёрава, прызначанага летась ў верасьні. У МЗС РФ 5 сакавіка выклікалі пасла Малдовы і ўручылі яму ноту з патрабаваньнем растлумачыць «прычыны парушэньня» палажэньняў Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах.

У расейскім зьнешнепалітычным ведамстве заявілі, што паслу Малдовы ў Маскве «выражана зьдзіўленьне» тым, што Азёраў усё яшчэ не ўручыў даверчыя граматы Санду.

У лютым 2025 года Майя Санду заявіла, што даверчыя граматы не былі прынятыя з прычыны «непаважлівых заяў» расейскіх афіцыйных асоб.

«Нельга запрашаць прадстаўніка [Расеі] для ўручэньня даверчай граматы, калі афіцыйныя асобы ў Маскве робяць такія непаважлівыя заявы аб Малдове. Гэта сьведчыць аб непавазе Крамля да нашай краіны, непавазе сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці», — сказала яна (цытата па NewsMaker).

Амбасадар РФ Алег Азёраў у МЗС Малдовы

Кіраўнік МЗС Малдовы Міхай Папшой 21 лютага паўтарыў словы Санду, камэнтуючы BBC, чаму даверчыя граматы не былі ўручаны паслом РФ.

Ён сказаў, што былі «дыскусіі» і «намеры», але, паводле яго слоў, калі расейскія афіцыйныя прадстаўнікі «выліваюць чарговую порцыю вельмі недружалюбнага кантэнту ў адрас Малдовы», — «гэта не спрыяе такому рашэньню».

Мая Санду, адказваючы на пытаньне аб тым, ці будзе ўручэньне, сказала, што адміністрацыя прэзыдэнта Малдовы пазьней вырашыць, калі запрасіць амбасадара.

Алег Азёраў знаходзіцца ў Кішынэве з кастрычніка 2024 года. Да ўручэньня даверчых грамат дыппрадстаўнік не лічыцца афіцыйна прыступіўшым да выкананьня сваіх абавязкаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG