Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец сустрэўся зь сям'ёй і запісаў першы відэазварот пасьля выхаду на волю


Павал Севярынец зь сям'ёй. Фота Барыса Гарэцкага
Павал Севярынец зь сям'ёй. Фота Барыса Гарэцкага

Былы палітзьняволены, палітык Павал Севярынец сустрэўся зь сям'ёй: жонкай і сынам, якія прыехалі да яго ў Вільню. Фота зрабіў Барыс Гарэцкі.

Павал завёў свой тэлеграм-канал, на якім апублікаваў першы на волі відэазварот.

«У турме быў 5,5 гадоў. Агулам іх у мяне ўжо больш як 11. Размаўляў увесь час па-беларуску, прашэньня аб памілаваньні не падпісваў, віны не прызнаў. Зрэшты, не асуджаю і тых, хто гэта зрабіў», – сказаў Павал Севярынец.

«Вядома, тое, што нас вывезьлі зь Беларусі – гэта беззаконьне. Але я веру ў тое, што мы абавязкова вернемся і абдымемся на роднай зямлі», – зазначыў ён.

Пад канец Павал прачытаў свой верш «Дзеці сьвятла», які пачынаецца словамі:

«Мы, беларусы – як дзеці,

Прывыклі ня памятаць зла».

Відэазварот зьявіўся неўзабаве пасьля таго, як Павал узьяднаўся зь сям’ёй у Вільні: з жонкай Вольгай і сынам Францішкам.

  • У траўні 2021 году сустаршыню аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца засудзілі да 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках.
  • 13 сьнежня 2025 году Павал Севярынец і яшчэ 122 чалавекі выйшлі на волю па памілаваньні пасьля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з амэрыканскай дэлегацыяй на чале з Джонам Коўлам. 30 сьнежня Паўлу Севярынцу споўніцца 49 гадоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG