Міжнародны валютны фонд заявіў, што сусьветная эканоміка сутыкнулася зь некалькімі шокамі, у тым ліку праз вайну ва Ўкраіне.
Ня менш за сем чалавек пацярпелі ў выніку страляніны на шоў аўтамабільнага клюбу з удзелам некалькіх сотняў чалавек у адным з паркаў Лос-Анджэлесу.
ЗША і іх саюзьнікі могуць паставіць Украіне 25-30 ракетных сыстэм залпавага агню HIMARS і іх аналягаў.
Такое рашэньне ЗША можа сур’ёзна ўзмацніць рэжым санкцый, што, на думку некаторых экспэртаў, не зьяўляецца разумным, піша «Голас Амэрыкі».
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн захварэў на каранавірус — сёньня раніцай тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.
Злучаныя Штаты абвясьцілі пра пастаўку ва Ўкраіну яшчэ чатырох рэактыўных сыстэм залпавага агню HIMARS. Пра гэта на брыфінгу паведаміў міністар абароны ЗША Лойд Остын.
На момант закрыцьця рынкаў у аўторак днём 1 эўра каштаваў 1,02 даляра, 1 брытанскі фунт — 1,20 даляра, а японская ена каштавала менш за адзін амэрыканскі цэнт.
Сёньня першая лэдзі Ўкраіны Алена Зяленская выступіць у Кангрэсе ЗША, паведамяе Reuters.
Пэнтагон абвясьціў пра два новыя кантракты, якія дазволяць вывесьці сыстэмы выяўленьня і сачэньня гіпэргукавых ракетных пагрозаў на арбіту да 2025 году.
Гэта ўжо трэцяе пасьпяховае выпрабаваньне зброі такой клясы з 2013 году, паведаміў Пэнтагон.
Жонка ўкраінскага прэзыдэнта Алена Зяленская на запрашэньне першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн знаходзіцца ў Амэрыцы, каб расказаць «аб украінскіх патрэбах у супраціве і барацьбе з агрэсарам».
За пяць месяцаў 2022 году экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 4,4% (гэта амаль $650 млн), заявіў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей.
Намесьнік міністра фінансаў ЗША мяркуе, што верхняя мяжа цаны паставіць Расею перад выбарам — працягваць вайну ці не дапусьціць эканамічнага каляпсу.
Міністар замежных спраў Ірану Хасейн-Амір Абдалахіян заявіў, што, нягледзячы на супрацоўніцтва з Расеяй, у тым ліку ў абароннай сфэры, Іран не зьбіраецца дапамагаць ніводнаму з бакоў у канфлікце Расеі з Украінай.
У Маскве сфармавана вайсковае падразьдзяленьне, куды набіраюць наймітаў для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне.
Кіраўніца фонду «Иннопрактика», малодшая дачка прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Кацярына Ціханава стала сустаршынёй каардынацыйнай рады ў справе імпартазамяшчэньня пры Расейскім саюзе прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA апублікавала новыя здымкі, зробленыя арбітальным тэлескопам James Webb.
Іран мае намер перадаць Расеі некалькі сотняў бесьпілётных апаратаў. Пра гэта на брыфінгу ў Вашынгтоне паведаміў дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван.
Член Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, дэпутатка ўкраінскага паходжаньня з Рэспубліканскай партыі Вікторыя Спартц заявіла, што кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак павінен пайсьці ў адстаўку.
Намесьніца памочніка дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Кара Макдональд падчас свайго візыту ў Вільню ў інтэрвію «Нашай ніве» зазначыла, што ўлады ЗША «праводзяць дакладнае адрозьненьне між уладамі Беларусі і народам Беларусі».
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у нядзелю, што папрасіў сваю адміністрацыю вызначыць, ці мае ён права абвясьціць надзвычайнае становішча ў сфэры аховы здароўя ў сувязі з адменай Вярхоўным судом рашэньня аб канстытуцыйным праве на аборт.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен абвясьціў, што Злучаныя Штаты выдаткавалі каля 368 мільёнаў долараў дадатковай гуманітарнай дапамогі для падтрымкі тых, хто пацярпеў ад вайны Расеі супраць Украіны.
Кіраўнік расейскай дыпляматыі Сяргей Лаўроў датэрмінова пакіне пасяджэньне групы найбуйнейшых сусьветных эканомік G20 на інданэзійскім востраве Балі.
Незалежная Дысцыплінарная рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) адхіліла апэляцыі фэдэрацый хакею Расеі і Беларусі на рашэньне Рады IIHF, якім тая адмовілася дапусьціць іх зборныя да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі.
У Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі), які ў Беларусі афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня, дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў з заявай, у якой перадаў «найлепшыя пажаданьні» беларусам, «дзе б яны ні знаходзіліся».
Разбураная інфраструктура і меркаваньні бясьпекі абцяжарваюць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў многія раёны Ўкраіны.
У кіраўніцтве Ўкраіны адпрэчылі распаўсюджаную расейскім бокам інфармацыю аб атачэньні і ўзяцьці Лісічанску — апошняй апоры ўкраінскай абароны ў Луганскай вобласьці на ўсходзе краіны.
Падчас свайго выступленьня 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасьці Лукашэнка заявіў, што некалькі дзён таму Ўзброеныя сілы Ўкраіны спрабавалі нанесьці ўдар па вайсковых аб’ектах Беларусі, але ўсе ракеты былі перахопленыя. Пра гэта інфармуе БЕЛТА.
У чэрвені эўрапейскія краіны атрымалі больш звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з ЗША, чым прыроднага газу з Расеі па трубаправодах.
У найбліжэйшыя дні Вашынгтон абвесьціць пра дадатковую дапамогу Ўкраіне ў галіне ўзбраеньняў, у тым ліку сыстэмамі супрацьракетнай абароны, на суму 800 мільёнаў даляраў.
Былая дарадца Белага дома засьведчыла пад прысягай, што былы прэзыдэнт ЗША ведаў, што нападнікі на Капітолій мелі зброю, хацеў далучыцца да іх і злосна схапіўся за стырно лімузына, калі ахова адмовілася яго туды адвезьці.
Па дадзеных пастаяннага прадстаўніка Ўкраіны ў ААН, з пачатку вайны ў Расею былі незаконна вывезены 234 тысячы ўкраінскіх дзяцей.
Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла пра новыя санкцыі супраць Расеі
У горадзе Сан-Антоніё ў штаце Тэхас у пакінутай фуры знайшлі целы 46 мігрантаў, перадае CNN.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн таксама плянуе абвясьціць аб зьменах у разгортваньні ўзброеных сіл у некалькіх краінах Балтыі, якія былі разьмешчаны там перад уварваньнем Расеі ва Ўкраіну, паведаміў тэлеканал NBC са спасылкай на свае крыніцы.
NATO плянуе радыкальна перагледзець свае баявыя пляны, каб забясьпечыць лепшую абарону ўсходняга флянгу альянсу, заявіў генэральны сакратар блёку Енс Столтэнбэрг.
Амэрыканскі гісторык Тымаці Снайдэр параўнаў пуцінскую блякаду паставак збожжа з Украіны са сталінскім тэрорам, назваў вайну РФ ва Ўкраіне каляніяльнай і параіў, як супрацьстаяць расейскай прапагандзе.
ЗША на гэтым тыдні аб'явяць аб закупцы для Ўкраіны ўдасканаленай сыстэмы супрацьракетнай абароны сярэдняй і вялікай далёкасьці, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы.
Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША пракамэнтаваў расейскую агрэсію супраць Украіны і ўклад NATO ў справу дапамогі Кіеву
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў найбольш значны за некалькі дзесяцігодзьдзяў закон аб узмацненьні мер бясьпекі ў сфэры абароту стралковай зброі.
Вярхоўны суд ЗША адмяніў сваё рашэньне 1973 году аб праве жанчын на аборт па ўласным жаданьні
У маленькіх гарадах адміністрацыі закупляюць сотні крыжоў і вянкоў. Гэтыя зьвесткі супярэчаць заявам, што Расія амаль перастала несьці страты ва Ўкраіне.
Нафтавыя танкеры расейскай кампаніі «Совкомфлот» працягваюць хадзіць у парты Эўропы, нягледзячы на заходнія санкцыі.
Кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай заявіў, што ўкраінскім войскам давядзецца пакінуць Севераданецк, «таму што знаходзіцца на разьбітых пазыцыях ня мае сэнсу: расьце колькасьць забітых».
У выпадку зацьвярджэньня гэтага рашэньня дзяржсакратаром ЗША, Расея будзе 5-й краінай у сьпісе Дзярждэпартамэнту, які ўключае Кубу, КНДР, Іран і Сырыю.
У новы пакет амэрыканскай дапамогі Ўкраіне ўвойдуць рэактыўныя сыстэмы залпавага агню, патрульныя катэры, артылерыйскія боепрыпасы.
Сацыялягічнае апытаньне дасьледчага цэнтру Pew Research у 18 краінах ад Польшчы да Аўстраліі паказала, што толькі 9% рэспандэнтаў ставяцца да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна станоўча, у той час як 90% выказалі поўнае непрыманьне яго палітыкі.
Вялікая Брытанія праз санкцыі адмовіла ў выдачы ўязных візаў чальцам расейскай дэлегацыі для ўдзелу ў штогадовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая пройдзе з 2 па 6 ліпеня ў Бірмінгеме.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн разглядае магчымасьць адмены паліўнага падатку з прычыны росту цэнаў на бэнзін.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла на пленарнай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы з прамовай «Эўропа: ад трагедыі да надзеі».
Загрузіць яшчэ