Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Нью-Ёрку падала пазоў па абвінавачаньні ў махлярстве на экс-прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і ягоных дзяцей


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Супраць Дональда Трампа і траіх яго дзяцей пададзены пазоў у суд праз абвінавачаньні ў махлярстве.

Пазоў стаў вынікам расьсьледаваньня ў Нью-Ёрку ў дачыненьні да іх сямейнай кампаніі — Trump Organization.

Пра гэта паведамляе BBC.

Пракуратура сьцьвярджае, што ў пэрыяд 2011–2021 гг. арганізацыя Trump учыніла мноства махлярстваў. У пазове сьцьвярджаецца, што сямʼя Трампаў «на мільярды» хлусіла пра кошт нерухомасьці, каб атрымаць крэдыты і плаціць менш падаткаў.

Сам экс-прэзыдэнт ахарактарызаваў пазоў як «чарговае паляваньне на вядзьмарак».

Два кіраўнікі арганізацыі Трампа, Ален Вайсэльбэрг і Джэфры МакКоні, былі названыя ў якасьці пазваных разам з былым прэзыдэнтам і ягонымі старэйшымі дзецьмі, Дональдам-малодшым, Іванкай і Эрыкам Трампам.

Пазоў быў пададзены генэральнай пракуроркай Нью-Ёрку Летыцыяй Джэймс пасьля трохгадовага расьсьледаваньня.

«З дапамогай сваіх дзяцей і кіраўнікоў Trump Organization Дональд Трамп памылкова павялічыў сваю чыстую маёмасьць на мільярды долараў, каб несправядліва ўзбагаціцца», — гаворыцца ў заяве Джэймс.

Яна сказала, што ўласная кватэра Трампа ў Trump Tower, якая была ацэненая на 327 мільёнаў даляраў, была сярод абʼектаў, кошт якіх нібыта быў скажоны.

Летыцыя Джэймс патрабуе ад Трампаў вярнуць 250 мільёнаў долараў, якія, паводле яе, былі атрыманыя незаконным шляхам.

Яна таксама просіць суд забараніць былому прэзыдэнту і яго дзецям займаць пасады кіраўнікоў любога бізнэсу ў Нью-Ёрку. Акрамя таго, у пазове прапануецца, каб Trump Organization забаранілі ўдзельнічаць ва ўгодах зь нерухомасьцю на працягу пяці гадоў.

Адказваючы на пазоў гарадзкой пракуроркі на сваім сайце Truth Social, Трамп назваў Джэймс расісткай. Летыцыя Джэймс — чорнаскурая.

«Чарговае паляваньне на вядзьмарак расісцкім генэральным пракурорам Летыцыяй Джэймс, якая правалілася ў сваёй барацьбе на пасаду губэрнатара, не атрымаўшы нават нулявой падтрымкі з боку грамадзкасьці», — напісаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG