Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн заявіў, што ён супраць прызнаньня Расеі дзяржавай – спонсарам тэрарызму


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў супраць прызнаньня Расеі дзяржавай – спонсарам тэрарызму, нягледзячы на ​​намаганьні Кангрэсу ў гэтым кірунку.

Раней з такім заклікам выступіў Сэнат, а ў Палаце прадстаўнікоў зьявіўся адпаведны законапраект.

Паводле агенцтва Reuters, Байдэна спыталі, ці трэба прызнаць Расею дзяржавай –спонсарам тэрарызму, калі ён вяртаўся ў Белы дом з паездкі ў Вісконсін і Пэнсільванію.

Адказам прэзыдэнта было кароткае «не». Ён ня стаў разважаць на гэтую тэму.

У жніўні выданьне Politico са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскім замежнапалітычным ведамстве паведаміла, што Дзярждэпартамэнт ЗША баіцца ўключэньня Расеі ў сьпіс краін – спонсараў тэрарызму, бо гэта можа паставіць пад пагрозу пагадненьне аб вывазе збожжа і кукурузы з украінскіх чарнаморскіх партоў. Унясеньне ў сьпіс краін – спонсараў тэрарызму пацягне за сабой дадатковыя санкцыі. Гэта паўплывае, напрыклад, на супрацу па ядзерных матэрыялах.

Кіеў і некаторыя краіны Захаду заклікаюць Вашынгтон афіцыйна аднесьці Расею да краін, якія падтрымліваюць тэрарызм, з прычыны яе агрэсіі супраць Украіны. Цяпер ЗША лічаць такімі толькі чатыры дзяржавы сьвету: Кубу, Іран, Сырыю і Паўночную Карэю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG