Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад санкцыі ЗША ў сувязі з анэксіяй украінскіх тэрыторый Крамлём падпала беларуская кампанія


На прадпрыемстве «СьветлагорскХімвалакно», архіўнае фота
На прадпрыемстве «СьветлагорскХімвалакно», архіўнае фота

Адкрытае акцыянэрнае таварыства «СьветлагорскХімвалакно» («Сохім») апынулася ў сьпісе новых санкцый, якія адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ўвяла супраць Расеі ў сувязі з анэксіяй Крамлём чатырох украінскіх рэгіёнаў.

«(СьветлагорскХімвалакно) забясьпечвае крытычна важны матэрыял для абароннай прамысловасьці Расеі. «Сохім» — беларускі дзяржаўны вытворца тэкстылю і валакна, які займаецца экспартам у Расею», — адзначыла Міністэрства фінансаў ЗША.

Пад новымі санкцыямі апынуліся падстаўныя кампаніі, створаныя адмыслова для ўхіленьня ад ранейшых санкцый у дачыненьні да расейскіх вайсковых пастаўнікоў.

У новым санкцыйным сьпісе 910 чалавек — чальцоў расейскага парлямэнту, вышэйшых чыноўнікаў Крамля і іх сямейнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG