Байдэн сказаў, што ўварваньне Расеі ва Ўкраіну «бессаромна парушае» Статут ААН, карціны расейскіх зьверстваў ва Ўкраіне «прымушаюць кроў стыць у жылах».
«Пуцін сьцьвярджае, што ён павінен быў дзейнічаць, таму што Расеі пагражалі, але ніхто не пагражаў Расеі і ніхто, акрамя Расеі, не шукаў канфлікту», — сказаў Байдэн у сваёй прамове.
Сёньня прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясьціў аб частковай мабілізацыі, мяркуецца прызваць на вайсковую службу 300 тысячаў расейцаў. Пуцін таксама ўхваліў ініцыятывы аб правядзеньні 23–27 верасьня рэфэрэндумаў аб далучэньні да Расеі Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запароскай вобласьцяў Украіны.