Лізавета II памерла 8 верасьня 2022 года ва ўзросьце 96 гадоў. На троне яна прабыла даўжэй за ўсіх у брытанскай гісторыі — 70 гадоў і сем месяцаў. Новым каралём Вялікабрытаніі абвешчаны яе сын Чарльз пад імем Карл III.
У Лёндане адбылася цырымонія пахаваньня каралевы Лізаветы II. ФОТА
абноўлена
18 верасьня завяршылася народные разьвітаньне з каралевай Лізаветай ІІ. Сёньня адбываецца яе дзяржаўнае пахаваньне — першае ў Брытаніі з часоў сьмерці Ўінстана Чэрчыля ў 1965 годзе.

1
Агульны від унутры царквы Вэстмінстэрскага абацтва перад дзяржаўным пахаваньнем каралевы Лізаветы II. Лёндан, 19 верасьня 2022

2
Госьці і афіцыйныя асобы пачынаюць займаць свае месцы перад паніхідай па каралеве Лізавеце II у Вэстмінстэрскім абацтве ў цэнтры Лёндана, 19 верасьня 2022

3
Людзі ў гандлёвым цэнтры ў Лёндане перад дзяржаўным пахаваньнем каралевы Лізаветы II, 19 верасьня 2022

4
Першая лэдзі Ўкраіны Алена Зяленская (справа) ля труны каралевы Лізаветы II у Вэстмінстэрскім палацы ў Лёндане, перад яе пахаваньнем. 18 верасьня 2022

5
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і першая лэдзі Джыл Байдэн падпісваюць кнігу спачуваньняў брытанскай каралеве Лізавеце II, 18 верасьня 2022

6
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і першая лэдзі Джыл Байдэн глядзяць на труну каралевы Лізаветы II у палацы Вэстмінстэр, Лёндан, 18 верасьня 2022

7
Двуххвіліннае маўчаньне на дзяржаўным пахаваньні каралевы Лізаветы II у Вэстмінстэрскім абацтве.

8

9
Імпэратарская дзяржаўная карона на труне брытанскай каралевы Лізаветы ІІ.

10

11
Група насільшчыкаў роты каралевы, 1-га батальёну грэнадзёрскай гвардыі, нясе труну каралевы Лізаветы II, задрапіраваную каралеўскім штандарам і ўпрыгожаную імпэратарскай дзяржаўнай каронай, дзяржавай і скіпэтрам дзяржаўцы.

12
Каралеўскі флёт перавозіць труну брытанскай каралевы Лізаветы ІІ.

13
Кароль Карл ІІІ, прынцэса Ганна, прынц Эндру, прынц Эдуард, прынц Валійскі Ўільям, герцаг Сасекскі прынц Гары, Пітэр Філіпс і Цімаці Лоўрэнс ідуць пасьля службы ў Вэстмінстэрскім абацтве.

14
Прынц Уільям (зьлева) і прынц Гары (справа) ідуць за труной каралевы Лізаветы II каля Букінгемскага палацу.

15
Пахавальная працэсія.

16
Марш каралеўскай гвардыі.

17
Людзі падчас хвіліны маўчаньня.