Як паведамляе «Голас Амэрыкі», дэмакратка Баўзэр выдала распараджэньне аб падтрымцы мігрантаў, якія прыбываюць у сталіцу, праз стварэньне новага Упраўленьня для абслугоўваньня мігрантаў, і вылучыла на арганізацыю яго працы 10 мільёнаў даляраў.
Па словах Баўзэр, горад будзе дамагацца кампэнсацыі выдаткаў ад фэдэральнага ўраду.
Губэрнатар Тэхасу Грэг Эбат з красавіка накіраваў у Вашынгтон больш за 7900 мігрантаў, імкнучыся перакласьці адказнасьць за людзей, якія перасякаюць межы, на дэмакратаў, у тым ліку прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна. Арызона адправіла каля 1700 чалавек.
Тэхас таксама адправіў больш за 2200 мігрантаў у Нью-Ёрк і 300 у Чыкага, хаця некаторыя сыходзілі з аўтобуса, не даехаўшы да гэтых гарадоў.
Офіс Баўзэр назваў падвоз мігрантаў на аўтобусах «палітычным трукам», і гэтае меркаваньне падзялілі Белы дом і мэры-дэмакраты Нью-Ёрку і Чыкага.