Вярхоўная Рада Ўкраіны ўнесла зьмены ў закон пра рынак электрычнай энэргіі, якія дазваляюць забараніць пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі і Расеі.
У анэксаваным Крыме ўлады скароцяць падачу вады жыхарам Алушты да пяці гадзін на суткі.
Украінскія журналісты заклікаюць ўпаўнаважаную АБСЭ у пытаньнях свабоды СМІ Тэрэзу Рыбэйра не заставацца ўбаку ад парушэньняў галоснасьці, свабоды слова і СМІ, а таксама правоў чалавека ў Беларусі і прызнаць гэтыя факты палітычным ціскам на журналістаў.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што міжнародная салідарнасьць і падтрымка Ўкраіны зьяўляюцца элемэнтам стрымліваньня Расеі ад магчымых вайсковых дзеяньняў.
Служба бясьпекі Ўкраіны супольна з падразьдзяленьнямі Нацыянальнай паліцыі і вайсковай контравыведкі за апошнія два тыдні правяла шэраг антытэрарыстычных вучэньняў у абласьцях, якія мяжуюць зь Беларусьсю — Чарнігаўскай, Ровенскай, Валынскай і Жытомірскай.
На поўдні Расеі стартавала кантрольная праверка ваенна-марскіх сілаў за зімовы пэрыяд навучаньня, паведамілі ў аддзеле інфармацыйнага забесьпячэньня Чарнаморскага флёту.
Украінскія памежнікі пры афармленьні ў адэскім аэрапорце пасажыраў беларускага рэйсу «Менск-Адэса» адмовілі ва ўезьдзе на тэрыторыю Ўкраіны пяцярым грамадзянам Беларусі.
Міністры замежных спраў краін «сямёркі», а таксама прадстаўнік Эўразьвязу, выказалі занепакоенасьць нарошчваньнем канцэнтрацыі войскаў Расеі ля межаў з Украінай і ў Крыме і заклікалі Маскву спыніць іх.
Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, Расея хоча «падняць градус», каб паказаць нерашучасьць Захаду ў падтрымцы Ўкраіны.
У Ровенскай вобласьці Ўкраіны ў памежных зь Беларусьсю раёнах увялі дадатковыя абмежаваньні памежнага кантролю, якія будуць дзейнічаць да канца 2021 году.
Вайскоўцаў Пскоўскай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў РФ пачалі перакідаць у анэксаваны Крым, піша расейская дасьледчая група Conflict Intelligence Team (CIT)
Ніхто не зьбіраецца рухацца да вайны з Украінай, заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў у этэры тэлеканалу «Россия 1».
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен у нядзелю ў інтэрвію папярэдзіў аб «наступствах», калі Расія будзе «агрэсіўна» дзейнічаць у дачыненьні да Ўкраіны на фоне ўсё большай трывогі ў сувязі з нарошчваньнем расійскіх войскаў на мяжы
Таксама прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган плянуе дапамагаць афіцыйнаму Кіеву ў працы па паляпшэньні жыцьця крымскіх татараў, якіх змусілі пакінуць Крым расейскія войскі.
Дзяржавы АБСЭ склікалі пасяджэньне, на якім будуць патрабаваць тлумачэньняў Расеі з прычыны канцэнтрацыі войскаў на мяжы з Украінай. Пра гэта паведаміла прадстаўніцтва Злучаных Штатаў у арганізацыі.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведаміла, што на пункце пропуску «Дольск» у Валынскай вобласьці 35 грамадзянам Беларусі адмовілі ва ўезьдзе на ўкраінскую тэрыторыю.
Кабінэт міністраў Украіны сваёй пастановай дазволіў абарачэньне на ўкраінскім рынку лекаў, у складзе якіх ёсьць канабіс.
Аглядальнік Радыё Свабода Майк Экель спрабуе адказаць на пытаньні, якія вызначаюць цяперашняе абвастрэньне напружаньня паміж Расеяй і Ўкраінай.
Па дадзеных крыніцы ў Пэнтагоне, караблі ВМС ЗША могуць адправіць у рэгіён у знак падтрымкі Украіны
Міністры замежных спраў Украіны і Польшчы Дзьмітро Кулеба і Зьбігнеў Раў правялі сёньня ў Кіеве тэрміновую сустрэчу.
Мастацкі арсэнал, у якім з 25 сакавіка праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасьць. Супраціў», рыхтуе беларускамоўную вэрсію 3D-туру, пры дапамозе якога прыхільнікі мастацтва змогуць дыстанцыйна паглядзець амаль 50 твораў беларускіх мастакоў.
Каманда дасьледнікаў Conflict Intelligence Team (CIT) выявіла недалёка ад украінскай мяжы ў Варонескай вобласьці Расеі палявы лягер расейскай арміі.
У Кіеве трэці дзень жорсткіх абмежаваньняў, уведзеных гарадзкімі ўладамі ў адказ на шпаркае распаўсюджваньне каранавірусу.
Міністар абароны Ўкраіны Андрэй Таран заявіў, што сёлета падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Украіны атрымалі запрашэньне на ўдзел у сямі вайсковых вучэньнях NATO ў рамках праграмы калектыўнай абароны.
Раней украінская дэлегацыя адмовілася прылятаць на перамовы ў Беларусь, паколькі рэжым Лукашэнкі, на яе думку, знаходзіцца пад поўным уплывам Расеі, якая зьяўляецца адным з бакоў на перамовах у Трохбаковай кантактнай групе.
Пра сытуацыю на перамовах пад эгідай АБСЭ расказаў «Настоящему времени» прадстаўнік Данецку ў Трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) па Данбасе Дзяніс Казанскі.
Адзін украінскі салдат загінуў ад мінамётнага абстрэлу, а другі падарваўся ў машыне на выбуховым прыстасаваньні, паведаміла апэратыўна-тактычная група «Ўсход» узброеных сілаў Украіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што прысутнасьць NATO ў Чарнаморскім рэгіёне зьяўляецца моцным фактарам стрыманьня Расеі, а ўступленьне Ўкраіны ў Паўночна-атлянтычны альянс — адзіным шляхам для заканчэньня вайны на ўсходзе краіны.
Мэр Львова Андрэй Садавы заявіў аб намеры правесьці новы тэндэр для вызначэньня іншага пастаўшчыка аўтобусаў, якія гарадзкія ўлады купляюць за грошы Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку.
Украінская дэлегацыя ў Трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) будзе шукаць іншую краіну для перамоваў, бо давер да Беларусі страчаны.
Амбасада Ўкраіны ў Беларусі зьвярнула ўвагу беларускай улады на недапушчальнасьць выкарыстаньня ў часе грамадзкіх акцый сымболікі так званых «народных рэспублік», якія ва Ўкраіне прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі.
ЗША і Расія знаходзяцца ў кантакце на самым высокім узроўні ў сувязі з сытуацыяй ва Ўкраіне
Дасьледчая група Conflict Intelligence Team (CIT) апублікавала новыя доказы перадысьлякацыі да ўкраінскай мяжы расейскай вайсковай тэхнікі з закрытымі нумарнымі знакамі
Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у міжнародных справах Жузэп Бурэль выказаў занепакоенасьць расейскай «вайсковай актыўнасьцю» пасьля перамоваў з кіраўніком МЗС Украіны Дзьмітром Кулебам.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, згодна зь якім уступае ў дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі ад 2 красавіка аб санкцыях. Гаворка ідзе пра дзесяць фізычных асоб і 79 кампаній.
Абедзьве краіны занепакоеныя ростам колькасьці парушэньняў перамір’я на ўсходзе Ўкраіны, гаворыцца ў сумеснай заяве МЗС дзьвюх краін, апублікаванай 3 красавіка.
Украіна ня ўводзіла для грамадзян Беларусі дадатковых абмежаваньняў для ўезду на ўкраінскую тэрыторыю.
Украінская база, куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасьць супраць інтарэсаў Украіны, апісала Юлію Арцюх як «антыўкраінскую прапагандыстку».
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правёў у пятніцу першую тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, паведамляецца на сайце Белага дому.
У плянах украінскага Генштабу зрабіць дзяржаву партнэрам НАТО з пашыранымі магчымасьцямі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвінаваціў уласьнікаў нафтапрадуктаправоду «Самара — Захадны напрамак» у дывэрсіі, па факце якой будуць заведзеныя крымінальныя справы.
Падкантрольная Расеі адміністрацыя Данецку абвясьціла пра першы «тэрміновы прызыў» на акупаванай тэрыторыі.
Падрыхтоўку Беларусі і Расеі да правядзеньня супольных вайсковых вучэньняў «Захад-2021» і «эскаляцыю расейскага ўплыву на Беларусь» ва Ўкраіне разглядаюць як пагрозу бясьпецы ў рэгіёне і зьвяртаюць на гэта ўвагу сваіх стратэгічных партнэраў.
Заходнія аналітыкі заклікаюць уважліва сачыць за падзеямі на ўсходзе Ўкраіны, але разыходзяцца ў сваіх парадах па дарэчнай рэакцыі Захаду.
Ва Ўкраіне завяршылася чарговая кампанія электроннага дэкляраваньня, якое з 2016 году зьяўляецца абавязковым для ўсіх дзяржаўных службоўцаў і прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіраваньня. Такі падыход да дэкляраваньня даходаў лічаць ва Ўкраіне найбольшым прарывам антыкарупцыйнай рэформы.
Злучаныя Штаты выказалі занепакоенасьць адносна дзеяньняў Расеі ў Крыме і на Ўсходзе Ўкраіны.
Кабінэт міністраў Украіны на пасяджэньні ў сераду прыняў рашэньне дэнансаваць пагадненьне з урадам Расеі аб супрацоўніцтве ў сфэры турызму, паведаміў на старонцы ў Telegram прадстаўнік ураду ў парлямэнце Васіль Мокан.
Сталі вядомыя падрабязнасьці затрыманьня меркаванага беларускага шпіёна ва Ўкраіне, пра якое 24 сакавіка паведаміла Служба бясьпекі Ўкраіны.
Філёзаф Уладзімір Бугроў, які перамог на выбарах рэктара Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі, падтрымлівае пазбаўленьне Аляксандра Лукашэнкі званьня ганаровага доктара, прысвоенага рашэньнем навуковай рады ў 2009 годзе.
Загрузіць яшчэ