Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Менскводаканале» папярэдзілі пра часовае пагаршэньне якасьці вады ў некалькіх раёнах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У арганізацыі патлумачылі гэта плянавымі рамонтнымі работамі.

У дзяржаўным прадпрыемстве «Менскводаканал» папярэдзілі, што ў наступныя некалькі дзён у некалькіх раёнах беларускай сталіцы можа пагоршыцца якасьць водазабесьпячэньня.

Як адзначаецца на афіцыйным сайце арганізацыі, гэта зьвязана з плянавым правядзеньнем рамонтных работ.

З 4 кастрычніка і наступныя два дні пагаршэньне якасьці вады магчымае ў межах вуліц Сухараўскай, Панчанкі, Паштовай, Вадаласкага, Бяляева, Герояў 120-й дывізіі, Панамарова, Садовай.

З 6 кастрычніка і цягам наступных двух дзён — на вуліцах Мяржынскага, Калініна, Талбухіна, Кальцова, Пастаўскай, Лучайскай, завулку Інструмэнтальным, праспэкце Ракасоўскага, Пляханава, Малініна.

З 7 кастрычніка і ў наступныя два дні — на вуліцах Лынькова, Адэскай, Чарвякова, Кунцаўшчына, Харужай, Крапоткіна, Багдановіча і праспэкце Машэрава.

З 8 кастрычніка і ў наступныя два дні — на вуліцах Каменнагорскай, Лынькова, Старавіленскай, Славінскага, Чарнышэўскага, Калініна, Кузьмы Чорнага, Несьцерава, Пляханава, Ракасоўскага, Малініна і на Калініградзкім завулку.

  • Увечары 26 верасня ў Кастрычніцкім, Заводзкім і Ленінскім раёнах Менску ўзьніклі праблемы з водазабесьпячэньнем у сувязі з пашкоджаньнем магістральнага вадаводу. Аднаўляць падачу вады ў дамы пачалі бліжэй да паўночы.
  • 27 верасьня пачала паступаць інфармацыя аб пагаршэньні якасьці вады ў гэтых трох раёнах Менску. Пасьля аднаўленьня водазабесьпячэньня аварыйныя брыгады ў праблемных раёнах гораду адразу арганізавалі прамываньне асобных участкаў сетак водазабесьпячэньня.
  • Менскія санітарныя лекары рэкамэндавалі жыхарам пацярпелых раёнаў не выкарыстоўваць ваду з-пад крана для гатаваньня ежы і прыняцьця душу, а замест гэтага выкарыстоўваць падвозную ці бутыляваную ваду.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG