Мэдыя «Данецкай народнай рэспублікі» паведамляюць пра ўказ яе кіраўніка Дзяніса Пушыліна, згодна зь якім з 1 красавіка па 15 ліпеня 2021 году «ДНР» плянуе завэрбаваць 200 чалавек 1994–2003 гадоў нараджэньня, якія не знаходзяцца ў запасе. Служба будзе доўжыцца паўгода.
Пушылін абавязвае «прызыўныя камісіі» забясьпечыць своечасовае зьяўленьне прызыўнікоў на мэдычную камісію.
Ваенізаваныя фармаваньні «ДНР» называюцца «Народным апалчэньнем».