Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Нобэлеўскую прэмію міру намінавалі 286 кандыдатаў. Хто ў фаварытах букмэкераў


На Нобэлеўскую прэмію міру ў 2024 годзе намінавалі 286 кандыдатаў, сярод якіх Папа Рымскі Францішак, паведамляе Reuters.

Адным з фаварытаў у букмэкераў стаў загінулы ў лютым у калёніі ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны. Reuters адзначае, што Навальнаму прэмію прысудзіць ня могуць, бо Нобэлеўскую прэмію міру не ўручаюць пасьмяротна.

Таксама сярод фаварытаў букмэкераў — прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Зяленскі, верагодна, таксама не пераможа, бо ўзначальвае краіну, якая ваюе.

У лік фаварытаў сёлета таксама ўвайшлі Агенцтва ААН у справах палестынскіх уцекачоў, Міжнародны суд ААН і генэральны сакратар арганізацыі Антонію Гютэрыш.

Прысуджэньне прэміі Агенцтву ААН у справах палестынскіх уцекачоў выкліча спрэчкі з прычыны інфармацыі аб тым, што некалькі яго супрацоўнікаў 7 кастрычніка 2023 году маглі мець дачыненьне да нападу на поўдзень Ізраілю палестынскай групоўкі ХАМАС (прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе).

Нарвэскі Нобэлеўскі камітэт сёлета можа не прысуджаць прэмію нікому. Такое здаралася 19 разоў у гісторыі прэміі. Апошні раз — у 1972 годзе.

Абвяшчэньне нобэлеўскіх ляўрэатаў сёлета праходзіць з 7 па 14 кастрычніка. Ляўрэата прэміі міру аб’явяць 11 кастрычніка.

Летась узнагароду атрымала іранская праваабаронца Наргес Махамадзі. У 2022 годзе Нобэлеўскую прэмію міра атрымаў беларусі праваабаронца, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, які цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG