Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны ўвёў санкцыі супраць 79 кампаній і 10 кантрабандыстаў


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, згодна зь якім уступае ў дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі ад 2 красавіка аб санкцыях. Гаворка ідзе пра дзесяць фізычных асоб і 79 кампаній.

Як паведамляецца на сайце прэзыдэнта Украіны, Міністэрства замежных спраў павінна праінфармаваць кампэтэнтныя органы Эўразьвязу, ЗША і іншых дзяржаў аб санкцыях і прасіць іх разгледзець магчымасьць ужыць аналягічныя меры да асобаў і кампаній з санкцыйнага сьпісу.

Дзесяць фізычных асоб, названых у санкцыйных сьпісе, гэта, паводле слоў Зяленскага, першая дзясятка ўкраінскіх кантрабандыстаў. Як адзначае «Украінская праўда», сярод іх «кароль кантрабанды» Вадзім Альперын і львоўскі крымінальны аўтарытэт Уладзімір Дыдух. У сувязі з раскрыцьцём сеткі кантрабандыстаў, ад працы вызваленыя больш за сто супрацоўнікаў Дзяржаўнай мытнай службы Украіны, сярод якіх 17 кіраўнікоў мытняў і мытных пастоў.

Расейскае агенцтва ТАСС ў паведамленьні з Кіева адзначыла, што санкцыі ўведзены ў дачыненьні да «Россотрудничества», кампаніі «Волга-Днепр» і яшчэ 77 прадпрыемстваў. Сярод іх «СНАБКОМ» і «Специальная производстеннов-техническая база Звездочка», завод «Спецагрегат», «Завод Молот-Механика», Севастопальскія прадпрыемствы машынабудаўнічай прамысловасьці «Севмормаш-2М», Цэнтар суднарамонту «Дальзавод» і Севастопальскі агрэгатны завод.

У санкцыйны сьпіс таксама ўвайшлі расейскія 322 авіяцыйны рамонтны завод і 514 авіяцыйны рамонтны завод. Разам з расейскімі кампаніямі, пад санкцыі падпалі ўкраінскія і некалькі прадпрыемстваў зь іншых краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG