Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрвію часопісу Time заявіў, што ён не чакае «эскаляцыі» напружанасьці з Расеяй, нягледзячы на нарошчваньне расейскай вайсковай прысутнасьці каля ўсходніх межаў яго краіны.
«Я хачу ўсё растлумачыць, — заявіў Зяленскі ў інтэрвію. — Мы не сьцьвярджаем, што будзе рэальная эскаляцыя. Магчыма, гэта проста не адпавядае нічыім інтарэсам».
«Што [Расія] хоча зрабіць, гэта падняць градус роўна настолькі, каб паказаць, што Захад будзе вагацца ў сваёй падтрымцы Ўкраіны, што яны папраўдзе ня бачаць у нас партнэра», — заявіў Зяленскі.
«Гэта свайго роду праверка», — дадаў ён.
На мінулым тыдні Зяленскі пабываў на Ўсходзе Ўкраіны, каб асабіста ацаніць сытуацыю на месцах.
«Яны хочуць, каб мы баяліся, — сказаў ён, маючы на ўвазе Расею. — Яны хочуць, каб Захад баяўся сілы Расеі, яе моцы. Вялікага сакрэту ў гэтым няма».
Між тым кіраўнік офісу Зяленскага Андрэй Ярмак папрасіў ЗША разьмясьціць ва Ўкраіне ракеты Patriot.
«Украіна трымае абарону супраць Расеі — ня толькі для нас, але і для Захаду, — заявіў ён часопісу Time. — А дзе ЗША разьмяшчаюць свае ракеты Patriot? Найбліжэйшыя — у Польшчы. Яны мусяць быць тут».