Расейская Цэнтральная выбарчая камісія не дапусьціла да збору подпісаў у падтрымку самавылучэньня на пасаду прэзыдэнта ржэўскую журналістку Кацярыну Дунцову, заявіўшы, што ў яе дакумэнтах выявілі больш за сто памылак.
Міністэрства абароны Расеі адмовілася абмежаваць тэрмін службы мабілізаваных адным годам і паведаміла, што прызваныя вайскоўцы будуць знаходзіцца на службе да заканчэньня вайны.
Цяпер, калі Пуцін канчаткова вырашыў балятавацца і фактычна ідзе на пажыцьцёвае прэзыдэнцтва, апошняя псыхалягічная перашкода для Лукашэнкі зьнікла. Ён таксама пойдзе на выбары 2025 году і будзе, верагодна, займаць адразу дзьве пасады: прэзыдэнта і кіраўніка Ўсебеларускага народнага сходу.
Жонкі мабілізаваных расейцаў падзяліліся ў чаце руху «Шлях дадому», што да іхных мужоў на перадавой пачалі прыходзіць супрацоўнікі ФСБ з допытамі і пагрозамі.
Ігар Салікаў зьвярнуўся ў Міжнародны крымінальны суд з заявай аб жаданьні даць сьведчаньні аб ваенных злачынствах Расеі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ, які спрашчае прыём у грамадзянства РФ грамадзянаў Беларусі, Казахстану і Малдовы.
Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль заклікаў расейскія ўлады неадкладна вызваліць журналістку Радыё Свабода Алсу Курмашаву.
Расфінманіторынг унёс у рэестар «тэрарыстаў і экстрэмістаў» пісьменьніка Барыса Акуніна (Грыгорыя Чхартышвілі).
Экспазыцыю ў Барнауле стварыла аддзяленьне «Камуністаў Расеі».
Расея цягам паўгода (з 1 студзеня да 30 чэрвеня 2024 году) зможа ўвозіць яйкі бяз мыта.
Упершыню з пачатку вайны Расеі супраць Украіны Уладзімір Пуцін правёў сваю традыцыйную «прамую лінію». Гэта своеасаблівая PR-акцыя, падчас якой прэзыдэнт РФ адказвае на пытаньні яе грамадзян і журналістаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 20-ы раз праводзіць «прамую лінію». Сёлета яе сумясьцілі з прэс-канфэрэнцыяй аб выніках году.
Удзельніцы пратэсту, які пачаўся ў лістападзе з адзінкавых акцый, стварылі адмысловы тэлеграм-канал і цяпер заклікаюць усіх жанчын, чыіх мужоў мабілізавалі ў войска на вайну ва Ўкраіну, далучацца да іх патрабаваньняў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра ўдзел у будучай выбарчай кампаніі 17 сакавіка 2024 году.
Прозьвішча затрыманага не называюць.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пакуль не заявіў пра ўдзел у будучай выбарчай кампаніі.
Матывы і абставіны здарэньня высьвятляюць. Усіх вучняў з будынку школы эвакуавалі.
Як паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва «РИА Новости» ў падмаскоўнай вёсцы Супонева знойдзена цела, як мяркуецца, былога дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ільлі Ківы.
Пытаньне пра заканчэньне так званай «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», як называе вайну з Украінай пуцінская прапаганда, у сучаснай Расеі ўтрая больш папулярнае за пытаньні аб павышэньні заробкаў і пэнсіяў.
Расейскі дэпутат адзначыў, што пасьля анэксіі Расеяй частак Запароскай, Херсонскай і Данецкай абласьцей «Украіна страціла статус прыбярэжнай дзяржавы».
Яго апошні фільм, «Казка», у якім Сталін, Чэрчыль, Гітлер і Мусаліні сустракаюцца ў замагільным сьвеце, не атрымаў пракатнае пасьведчаньне ў Расеі.
Суд адхіліў хадайніцтва былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб спыненьні крымінальнай справы аб яго ролі ў штурме Капітолія на падставе прэзыдэнцкага імунітэту. З пастановай суду азнаёмілася агенцтва Associated Press.
Штатная колькасьць вайскоўцаў расейскай арміі вырасьце амаль на 170 тысяч чалавек. Адпаведны ўказ 1 сьнежня падпісаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
На ўчастку Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі падарваны другі грузавы цягнік за содні. Інцыдэнт адбыўся прыблізна за пяць кілямэтраў ад Паўночнамуйскага тунэлю, паведаміў меркаваны відавочца.
Пасьля таго, як фінскія памежнікі не дазволілі большасьці мігрантаў перасячы мяжу, расейскія ўлады вымушаныя іх разьмяшчаць на тэрыторыі Расеі.
Расея мае праблемы ў атрыманьні платы за нафту, якая экспартуецца ў Індыю, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters з спасылкай на крыніцы ў расейскіх нафтавых і банкаўскіх структурах.
Пра зьмест тэлефонных перамоваў паміж Уладзімірам Зяленскім і Аляксандрам Лукашэнкам увечары першага дня вайны расказаў лідэр правячай партыі Ўкраіны «Слуга народу» Давід Арахамія, які стаў сьведкам той размовы.
Расейскія і кітайскія бізнэсмэны і топ-менэджары, зьвязаныя з уладамі абедзьвюх краін, у канцы кастрычніка на непублічнай сустрэчы абмяркоўвалі пляны будаўніцтва падводнага тунэлю, які злучаў бы анэксаваны Крым з тэрыторыяй Расеі.
Прэмʼер-міністар Фінляндыі Пэтэры Орпа ня выключыў закрыцьця дадатковых памежных пунктаў уздоўж фінска-расейскай мяжы, якая складае 1340 кілямэтраў (830 міль).
Улады Фінляндыі неўзабаве могуць прыняць рашэньне цалкам закрыць памежныя пераходы на мяжы з Расеяй у сувязі з наплывам просьбітаў прыстанішча з трэціх краін, піша фінская газэта Iltalehti.
Удзельнікі расейскага грамадзкага руху «Зов народа» зьвярнуліся ў Генпракуратуру РФ, СК і Мінкульт Расеі з просьбай прызнаць музыкаў рок-гурту «Би-2» «спонсарамі тэрарызму» і «дзяржаўнымі здраднікамі», арыштаваць іх маёмасьць і забараніць трансьляцыю іх песень.
Міністэрства юстыцыі Расеі зьвярнулася ў Вярхоўны суд з пазовам, які патрабуе прызнаць «міжнародны грамадзкі рух ЛГБТ» экстрэмісцкім і забараніць яго дзейнасьць на тэрыторыі краіны. Разгляд пазову прызначаны на 30 лістапада.
За час вайны, нягледзячы на забарону на выезд, Украіну нелегальна пакінулі каля 20 тысяч мужчын, каб пазьбегнуць прызыву ў войска.
У красавіку 2022 года, больш чым празь месяц пасьля пачатку расейска-ўкраінскай вайны, Сашу Скачыленку затрымалі ў Санкт-Пецярбургу па абвінавачваньні ў распаўсюдзе лжывай інфармацыі. Арышт быў за яе пратэставую творчасьць.
Дзярждума Расеі 15 лістапада прыняла ў другім, асноўным, чытаньні праект фэдэральнага бюджэту на 2024 год, а таксама на плянавы пэрыяд 2025–2026 гадоў.
Больш за палову рэспандэнтаў лічаць, што для расейскай арміі «спэцыяльная ваенная апэрацыя» (так у Расеі называюць вайну ва Ўкраіне і акупацыю часткі яе тэрыторый) працягваецца пасьпяхова.
Расейскія дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы ТАСС і РІА «Новости» са спасылкай на Міністэрства абароны каля 11.00 паводле маскоўскага часу апублікавалі навіну аб «перакідваньні войскаў на больш выгадныя пазыцыі на ўсход ад Дняпра».
Пракуратура Масквы праводзіць праверку выказваньняў журналіста Юрыя Дудзя ў яго нядаўнім інтэрвію з расейскай сьпявачкай Вікторыяй Цыгановай і яе мужам Вадзімам.
Вялікая частка дыплёма расейскага сьпевака «патрыятычнай скіраванасьці» Shaman утрымлівае запазычаньні. Некаторыя старонкі сьпісаныя цалкам, у тым ліку зь «Вікіпэдыі». Гэта высьветліў «Дысэрнэт».
Колькасць расейцаў, якія ў той ці іншай ступені падтрымліваюць заканчэньне вайны ва Ўкраіне, дасягнула 70%, а колькасьць прыхільнікаў мірных перамоваў склала звыш паловы ўсіх рэспандэнтаў (55%). Гэта вынікае зь нядаўняга апытаньня, праведзенага «Левада-цэнтрам».
Расейскія князі кланяліся ардынскім ханам і атрымлівалі ярлыкі на княжаньне, каб супрацьстаяць Захаду, і шмат у чым тое ж самае адбываецца ў Расеі зараз, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з чальцамі Грамадзкай палаты
У расейскіх рэгіёнах аднавіўся набор у ПВК «Вагнэр»: аб выпадках вярбоўкі стала вядома ў Пермі і Новасібірску. Навабранцы ПВК заключаюць кантракты з новым падразьдзяленьнем Расгвардыі, якое ўзначаліў сын Яўгенія Прыгожына.
Вярхоўны суд Татарстана 31 кастрычніка, пакінуў у сіле рашэньне Савецкага райсуда Казані, які адправіў у СІЗА журналістку Татара-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашаву. 23 кастрычніка райсуд арыштаваў яе на адзін месяц і 17 сутак — да 5 сьнежня.
1 лістапада ў Менску пад эгідай СНД адбудзецца другое пасяджэньне камісіі дзіцячых амбудсмэнаў, якую ініцыявала ўпаўнаважаная пры прэзыдэнце Расеі ў правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова.
У Яшкар-Але паліцыя ў панядзелак затрымала мясцовага жыхара Кірыла Вайтовіча, які ўдзельнічаў ва ўскладаньні кветак да мэмарыялу рэпрэсаваным пры Сталіну. Як паведамляюць Idel. Рэаліі, падставай да затрыманьня мог стаць плякат на беларускай мове.
29 кастрычніка ўдзельнікі прапалестынскай акцыі шукалі габрэяў з рэйсу, які прыляцеў з Тэль-Авіву. Ёсьць шмат пацярпелых.
Сама меней некалькі сотняў чалавек сабраліся ўвечары 29 кастрычніка ў аэрапорце Махачкалы з антысэміцкай акцыяй перад прылётам рэйсу з Тэль-Авіву. Прысутныя пратэставалі супраць дзеяньняў Ізраілю і патрабавалі выгнаць габрэяў з Дагестану.
Раней паведамлялі, што ў Маскве хацелі прызначыць яго кіраўніком украінскага ўраду пасьля пасьпяховага ваеннага паходу на Кіеў.
Віталь Патліс, напэўна, першы вядомы беларус, якога вызвалілі з турмы празь беларускую мову. У Расеі Патлісу далі тры гады за махлярства. Аднак ён давёў, што кепска валодае расейскай мовай, на якой ішоў працэс. І прысуд скасавалі.
Загрузіць яшчэ