«Мяцеж Яўгенія Прыгожына выявіў слабасьць расейскіх сіл бясьпекі і прадэманстраваў няздольнасьць Уладзіміра Пуціна своечасова выкарыстаць свае сілы, каб адбіць унутраную пагрозу, і яшчэ больш падарвала яго манаполію на сілу».
Падчас таго, як ПВК «Вагнэр» на чале зь Яўгеніем Прыгожыным рушыла на Маскву, пра міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу нічога не было чуваць.
Расейскія праўладныя каналы паведамілі, што экіпаж, імаверна, загінуў.
Амэрыканцы назіралі нарошчваньне тэхнікі «вагнэраўцаў» каля расейскай мяжы.
Расейскае мэдыя выдаліла навіну пра кіраўніка «змовы» без тлумачэньня прычын.
Вайскоўцы расейскай ПВК «Вагнэр» увечары 23 чэрвеня перасеклі мяжу Расеі з акупаванай Луганскай вобласьцю Ўкраіны і ўвайшлі ў Растоў-на-Доне, атачыўшы асноўныя адміністрацыйныя будынкі. Уладзімір Пуцін у ранішнім звароце назваў гэтыя дзеяньні «ўзброеным мяцяжом», «здрадай» і «ударам у сьпіну».
Родныя завэрбаваных у ПВК «Вагнэр» расказалі рэдакцыі «Сибирь.Реалии», што напярэдадні найміты тэлефанавалі ім, каб «разьвітацца», іншыя папярэджвалі пра нейкі «аўтапрабег у Растоўскай вобласьці».
Яўгеній Прыгожын заявіў: «Блякуем Растоў і ідзем на Маскву».
Расейскае выданьне «Медуза» прыводзіць звароты да байцоў ЧВК «Вагнера» генэрал-палкоўніка Сяргея Суравікіна і генэрал-лейтэнанта Ўладзіміра Аляксеева.
Заснавальнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын у пятніцу абвінаваціў міністэрства абароны Расеі ў нанясеньні ракетных удараў па тылавых лягерах яго вайсковай кампаніі.
Заснавальнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын падаў у Сьледчы камітэт (СК) РФ заяву на міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і начальніка генштабу Ўзброеных сілаў РФ Валера Герасімава, абвінаваціўшы іх у «генацыдзе расейскага народу».
Расея ня мае намеру раскрываць інфармацыю пра колькасьць тактычных ядзерных боепрыпасаў, якія будуць перамешчаныя на тэрыторыю Беларусі, заявіў журналістам 23 чэрвеня намесьнік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў.
«Мы будзем адсочваць усё, што зьвязана зь перамяшчэньнем ядзернай зброі», — сказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі.
Аб падпале трох рэлейных шафаў на чыгунцы ў Маскве стала вядома 19 чэрвеня. Пажар пачаўся ўначы. Яго змаглі апэратыўна патушыць.
Раней па такім жа сцэнары ўкраінскія сілы атакавалі Антонаўскі мост у Херсонскай вобласьці, пасьля чаго расейскія войскі вымушаны былі пакінуць горад Херсон.
Клінішоў пакінуў перадсьмяротную цыдулку, у якой разьвітаўся з блізкімі.
Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што па ўкраінскіх пазыцыях на фронце і прыфрантавой тэрыторыі ў ноч на 21 чэрвеня Расея нанесла 83 авіяцыйныя ўдары і 58 абстрэлаў з артылерыі.
Улады выключаюць тэракт. Гэта другі пажар на прадпрыемстве з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
У акаўнтах галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага ў панядзелак апублікаванае відэа, на якім зафіксаваная яго праца ў штабах, як сьцьвярджаецца, груповак украінскіх войскаў, «якія цяпер выконваюць задачы ў раёнах, дзе ідуць самыя цяжкія баі».
Затрыманага ў Івацэвічах за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане грамадзяніна Расеі Аляксандра Быкава аштрафавалі і адпусьцілі.
Расея праз замежнапалітычнае ведамства патрабуе ад ЗША вываду ядзернай зброі з Эўропы.
Узятыя ў палон ва Ўкраіне расейскія вайскоўцы распавялі журналістам The Wall Street Journal пра высокія страты пры адбіцьці наступу ўкраінскай арміі, пра нізкі баявы дух у расейскім войску і пра пагрозы растрэлам у выпадку адступленьня.
Адзін з затрыманых у Івацэвічах за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане расейцаў можа быць вайскоўцам расейскага войска.
Расейскія войскі нанесьлі чарговы масіраваны ўдар па Херсоне, у выніку якога 23 чалавекі, сярод якіх трое дзяцей, атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Пра гэта паведамілі ў Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі (АВА).
Офіс прэзыдэнта Чэхіі растлумачыў словы кіраўніка дзяржавы аб тым, што грамадзяне Расеі, якія жывуць у краінах Захаду ва ўмовах вайны, якую Расея вядзе ва Ўкраіне, павінны быць «пад пільнай увагай спэцслужбаў».
Ад імя ўраду Беларусі гэта зрабіў амбасадар Дзьмітры Круты.
Паводле праваабаронцаў, у Расеі ўжо існуюць цэнтры «лячэньня» людзей негетэрасэксуальнай арыентацыі на паўночным Каўказе, у Маскве і іншых месцах.
У апублікаваным 16 чэрвеня Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША штогадовым дакладзе «Гандаль людзьмі — 2023» Расею называюць адной з найгоршых у сьвеце краін з гледзішча гэтай праблемы.
Паводле матэрыялаў справы, заяву на Грабеншчыкова напісаў дэпутат Дзярждумы ад «Единой России».
У Паўднёвым акруговым вайсковым судзе ў Растове-на-Доне пачалі разглядаць адну з самых масавых справаў супраць украінскіх ваеннапалонных. У ёй праходзяць 24 чалавекі, зьвязаныя з полкам «Азоў».
Антываенны актывіст расказваў адвакату пра катаваньні і неаднаразова паведамляў, што яму пагражаюць забойствам.
Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну Адам Дэлімханаў кіраваў чачэнскімі вайскоўцамі пры штурме Марыюпалю.
У двух рэгіёнах Расеі раненьні атрымалі пяць грамадзян.
Афіцыйны Менск «прапрацоўвае магчымасьці» адукацыйнага супрацоўніцтва з акупаванымі Расеяй часткамі Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласьцей Украіны.
У 2022 годзе сотня кампаніяў зь «недружалюбных» краінаў, якія засталіся ў Расеі пасьля яе поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, павялічыла прыбытак у паўтара раза — да 1,1 трыльёна расейскіх рублёў (13 мільярдаў даляраў у эквіваленце).
Расейская эліта стамілася ад вайны і хоча яе спыненьня, хаця і сумняваецца, што Пуцін прыпыніць баявыя дзеяньні.
Зьнішчэньне дамбы Кахоўскай ГЭС істотна зьмяніла геаграфію і рэльеф прыфрантавога ўчастку Херсоншчыны на поўдні Ўкраіны.
Неўзабаве плянуецца правесьці электронны аўкцыён для закупкі бесьпілётнікаў.
Польшча дэпартавала ў Расею былога супрацоўніка контраразьведвальнага падразьдзяленьня ўпраўленьня ФСБ па Дагестане Эмрана Наўрузбекава, які ўцёк з Расеі ў 2017 годзе, публічна расказаў пра фабрыкацыю ведамствам «тэрарыстычных спраў», а потым папрасіў у польскіх улад палітычнага прытулку.
Дэпутата Дзяржаўнай Думы Канстанціна Затуліна могуць пазбавіць шэрагу думскіх пасад і выключыць з фракцыі «Единая Россия» за яго выказваньні аб вайне ва Ўкраіне, у якіх ён засумняваўся ў дасягненьні мэт так званай «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі».
Паводле экспэртаў, рэакцыя ў асноўным канцэнтруецца «на інфармацыйных эфэктах» і няма ніякіх прыкмет таго, што расейскае кіраўніцтва вызначыла больш шырокую палітыку дзеля прадухіленьня далейшых абмежаваных рэйдаў у памежныя расейскія рэгіёны.
У Расеі на акцыях у падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага затрымалі як найменей 90 чалавек, падлічыў праваабарончы праект «ОВД-Инфо».
У канцы траўня Ўладзіслаў Кузьняцоў наведаў зону баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны, перадаў чукоцкім вайскоўцам гуманітарны груз.
Расея пры гэтым патрабуе аднавіць свой экспарт аміяку праз Украіну.
Ва ўмовах вайны і адсутнасьці доступу незалежных журналістаў на месцы падзей немагчыма спраўдзіць, хто стаіць за атакамі і абстрэламі расейскіх рэгіёнаў.
Сваякам і набліжаным прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, як сьцьвярджаецца, належыць канглямэрат зямельных уладаньняў вакол яго афіцыйнай рэзыдэнцыі ў падмаскоўным Нова-Агарове.
У адкрытых крыніцах адзначаецца, што гэты самалёт пабудавалі ў Варонежы і перадалі Міністэрству абарону ў 2013 годзе.
Дарогу да помніку, што быў сымбалем дружбы трох народаў, назвалі «танканебясьпечным кірункам», які ўкраінцы маглі нібыта выкарыстаць для атакі на расейскую тэрыторыю.
Сабралі інфармацыю па стане на раніцу 30 траўня.
Гэтае пагадненьне не працавала з 2007 году, пасьля ўвядзеньня Расеяй аднабаковага мараторыю.
Загрузіць яшчэ