Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Расеі прыняў закон аб забароне «зьмены полу»


Сьцяг трансгендэраў
Сьцяг трансгендэраў

Дзяржаўная дума Расеі на пленарным пасяджэньні 14 ліпеня прыняла ў трэцім, канчатковым, чытаньні законапраект аб забароне ў Расеі так званай зьмены полу — трансгендэрнага пераходу.

Згодна з законапраектам, у Расеі будуць забароненыя хірургічнае ўмяшаньне і гарманальная тэрапія ў рамках трансгендэрнага пераходу. Іх дазволяць толькі для «лячэньня прыроджаных фізіялягічных анамалій фармаваньня полу ў дзяцей».

Акрамя гэтага, у расейскіх дакумэнтах забароняць мяняць гендэрны маркер, нават калі транспераход адбыўся за мяжой. Транспэрсонам забароняць усынаўляць і ўдачараць дзяцей, афармляць над імі апеку і папячыцельства. Таксама дзяржава анулюе шлюбы, калі хаця б адзін з пары ўжо зьдзейсьніў трансгендэрны пераход.

За законапраект прагаласавалі ўсе 386 прысутных у залі дэпутатаў. Цяпер законапраект павінен зацьвердзіць Савет Фэдэрацыі і падпісаць прэзыдэнт Расеі.

Супраць прыняцьця законапраекту выступалі праваабарончыя арганізацыі. Экспэрты лічаць, што забарона на транспераход можа прывесьці да росту колькасьці псыхічных разладаў і суіцыдаў.

  • Са сьнежня 2022 года ў Расеі забаронена распаўсюджваць пазытыўную інфармацыю пра гомасэксуальнасьць, бісэксуальнасьць і трансгендэрнасьць. За гэта прадугледжаныя штрафы да 400 тысяч рублёў для грамадзян і да пяці мільёнаў рублёў для арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG